Перайсці да зместу

Старонка:На залатым пакосе (1927).pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
∗     ∗

Срэбны месяц у вокны сьмяецца,
Я стаю і дзіўлюся ў сінь;
І так хочацца сэрцам сагрэцца,
Каб вясны залатой не прасіць.

Недзе там, на шырокай дарозе,
Дзе бярозы цалуюць блакіт,
Хтось крычыць аб крывавай пагрозе,
Што прыносяць для сьвета гудкі.

Ах, гудкі, хто за вамі ня сочыць,
Я душой палюбіў ваш размах:
Вельмі многа ў мінулыя ночы
Тут п‘яніў мае грудзі туман.

Так, я помню, ў абдымках прыроды
Марыў тайна аб новай красе,
Каб ісьці, каб квітнець непагодай,
Каб з гудкамі згараць пакрысе!