Перайсці да зместу

Старонка:На залатым пакосе (1927).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Я сам ня знаў,
Якія парываньні
Мяне туды
Няволілі ісьці,
Калі ўставала
Сонца ў тумане,
Тады я ў сонца
Шчырасьці прасіў.

І так ішлі
Хвіліны дарагія.
Ня знаў я вуснаў,
Шчасьця і надзей,
Я не кахаў, —
Кахаліся другія,
А я на іх
З трывогаю глядзеў!

|}