Перайсці да зместу

Старонка:На залатым пакосе (1927).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
∗     ∗

Алесю Івашкевічу

Палюбіў я асеньняе раньне
І красу зарунелых далін,
Мо‘ затым, што у срэбным тумане
Апавіты жальбою палі —
Палюбіў я асеньняе раньне.

Ў гэтым раньні халодным і сінім
Многа шчырасьці й многа крыві.
Чуеш там за шырокай далінай
Нехта кажа, — Валеры, жыві,
Ў гэтым раньні халодным і сінім.

Ціха сьцелецца жоўтае лісьце
І пяе аб мінулым трава,
Што цяпер весялей як калісьці
Песьні шчасьця і волі сьпяваць.
Ціха сьцелецца жоўтае лісьце.