Я НЕ КАХАЎ
Я не кахаў, — Кахаліся другія. А я на іх З трывогаю глядзеў. У іншых былі Мары дарагія, Ў другіх сугучнасьць Сілы і надзей.
А я адзін Пуцінаю імглістай Ішоў далёка Ў нейкі сіні край, Ад гэтых ніў, Ад гэтых хатак нізкіх, Дзе вечна плача Ўвечары зара.