Перайсці да зместу

Старонка:На залатым пакосе (1927).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
∗     ∗

Ў гэтай цемры
Бязрадаснай ноччу
Песьня буры ня скажа —
Жыві!
Калі мора
Жыве і ракоча,
Мора хоча ахвяр і крыві.

Ты пашла ад мяне,
Ты пакінула
Гэту радасьць
Маленькіх надзей,
Бо жадаеш зашмат, —
над магіламі
Не шкадуюць далёкіх людзей.
Выбачай,
Можа гэта ня гэтак,
Можа й праўда,
што сонца для ўсіх,