Перайсці да зместу

Старонка:На залатым пакосе (1927).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

І цяпер
Над сівымі абшарамі
Паланее крывёю наш сьцяг, —
Гата кроў
Узьнялася пажарамі,
Гэта сымбаль вясны і жыцьця.
Не здарма-ж на грудзёх
Неба сьнежнага
Нашых песень агні
Запаліла вясна, ―
Аб тых днёх,
Днёх паўстаньня мяцежнага
Не забыцца ніколі нам!

|}