Старонка:На дарозе да новага жыцьця (1912).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

VI.

З усяго, што мы сказалі, відаць адно: як для работы дзеля школьнай справы, так і дзеля касьцельнай, або цэркоўнай і ўсіх іншых патрэбны беларусам інтэлігентные сілы, каторые памаглі-бы народу выйсьці на шырокую, вольную дарогу національнага творчэства. Уся старая краёвая інтэліґенція — расейская і польская — вядзе ў Беларусі палітыку эґоістычную, рупіцца адно толькі аб свае національные справы. І пакуль не народзіцца моцная свая, беларуская народная інтэліґенція, пакуль яна не здабудзе сабе належнаго мейсца ў жыцьці краю, як сьведомая і солідарная ґруппа, беларускі національны рух ня можэ развінуцца так шырока і ўсестаронна, як, напрыклад, літоўскі рух, каторы пачаўся на гадоў 30 раней за беларускі і ўжо здалеў узгадаваць кадры національна-сьведомых інтэлігентаў — літвіноў.

Мы ўспамянулі вышэй аб тэй дэнаціоналізаторскай рабоці, якую робіць у Беларускім краю расейскі і польскі элемэнт. Гэткае становішчэ займалі яны даўней — у часі першых проб беларускай національнай працы; тое-ж робяць і цяпер, калі ўжо сьмела можна сказаць, што — раней, ці пазней — голас національно-сьведомага беларускага народу, як гаспадара краю, будзе пераважываць ва ўсіх культурна-національных справах на Беларускай зямлі. І расейцы, і палякі — кажучы праўду — вядуць і далей дужа недальнавідную палітыку вузкага націоналізму, або выступаючы востра проці новай грамадзянскай сілы ў нашым краю, або не зьвертаючы на яе ніякай увагі, бытцым з ёй ня трэба зусім лічыцца.

Аб расейскім незалежным грамадзянстве, аб вольнай грамадзкай думцы расейскай у Беларусі не шмат можна сказаць: расейскі элемэнт бадай увесь укладываецца ў рамкі „офіціальнай Paceі“, аб палітыцы каторай нам ужо давялося гаварыць, а невялічкая шчыра дэмократычная ґруппа мае так мала сілы, што яе сымпатіі для беларусаў маюць толькі мо-