Старонка:На дарозе да новага жыцьця (1912).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ральнае значэньне. А паляки — гэтая найдужэйшая краёвая інтэліґентная сіла, стараючыся апалячыць беларусаў-каталікоў, як-бы ідуць на спатканьне офіціальнай расейскай палітыцы і, выдумляючы ўсё новые і новые спосабы перэварачываць беларусаў „у палякі“, памагаюць дзяліць беларускі жывы народ на дзьве непрыяцельскіе арміі. Старай сыстэмы насільнай полёнізаціі трымаюцца цяпер толькі польскіе „народовые дэмократы“, і ўжо пайшоў у ход, другі спосаб — спосаб ласкі: „nіechaj samі przyjda do nas!“ — гэтак кажуць болей „палітычные“ так-званые „краëвцы“[1] („Kur, Lіt. № 180“ у 1908 гаду). „Краёвцы“ гатовы нават прызнаць правы беларускаго народу, але ў такім прыпадку, калі беларускі рух захопіць толькі беларусаў праваслаўных, да каторых палякам ніякага дзела німа; затое каталікоў-беларусаў „краёвцы“, як і „народовые дэмакраты“, лічаць за матэр’ял для апалячэньня. Ведама, што пры такіх варунках нельга і думаць аб тым, каб кадры національно-сьведомай беларускай інтэліґенціі павялічываліся людзьмі, каторые належаць да старай апалячэнай, ці абрусеўшай краёвай інтэліґенціі: нельга спадзевацца, каб і само захопліваньне беларускіх інтэліґентных сіл, выйшоўшых з народу, так зразу скончылася. А гэта — вялікая завада для ўсей беларускай справы, для нараджэньня народнай, національна-сьведомай беларускай інтэліґенції, которая, звязаная неразрыўна с „простым“ народам—9-ці мільённай мужыцкай грамадой, адна толькі і можэ як належыць развіваць національную душу беларусаў, пераховываючы ў чыстаце ўсе асоблівасьці свайго національнага Я.

Ня гледзячы на ўсе перашкоды, мы верым у нараджэньне такой інтэліґенціі: яна павінна нарадзіцца. Пачатак ужо

  1. Кажучы аб „краёвцах“, трэба зрабіць агаворку: праудзівых, шчырых краёвых людзей, каторые лічаць сваёй павіннасьцю працаваць ня толькі для сваёй польскай справы, але і для тутэйшаго беларускаго народу, ёсць зусім малая жменя: большая-ж частка „краёвцоу“ — гэта тые-ж націоналісты, толькі уздзеўшые новую скуру.