Старонка:На дарозе да новага жыцьця (1912).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

каторай ляглі цяжкім каменем на ўсё далейшае развіцьце беларусаў, як націі: національные асоблівасьці былі перамешаны з асоблівасьцямі рэлігійнымі, і на гэтым фундамэнці ўсё каталіцкае ў нашым краю і дагэтуль офіціальна лічыцца польскім.

Павэдлуг рэлігіі беларусы дзеляцца на дзьве няроўные часткі: меншая частка (каля 2½ мільёнаў) — гэта каталікі, большая — праваслаўные. Нішто, апрача рэлігіі, не раздзеле гэтых групп, каторые національна складаюць адзін суцэльны беларускі народ.

Нават такіе староннікі дэнаціоналізаціі беларусаў, як проф. Кулаковскій, аткрыта з гэтым згаджаюцца: проф. Кулаковскій, быўшы на з’едзі правых організацій заходняга краю ў Кіеві (1909 г.) даказваў, што ў беларусаў каталікоў і правослаўных мова, звычаі, усе пагляды і — адным словам — уся псыхіка — супольны. Ня гледзячы на гэта як пры выбарах у Гасударственную Думу, так і пры апрацаваньні закону аб земстве ў Заходніх губэрнях ўрад усіх беларускіх селян-каталікоў запісаў „у палякі“, прылучыўшы іх да польскай курыі, а такіе-ж беларусы праваслаўнай веры былі ўсе аб’яўлены „расейцамі“.

Так быў зроблен офіціальны раздзел беларускага народу на „палякаў“ і „расейцаў“. А поруч з гэтым каталіцкае духавенства, ужываючы ў касьцёлі ў дадатковых малітвах і казаньнях толькі польскую мову і без падмогі ўраду зусім натуральным спосабам апалячывала і апалячывае беларусаў-каталікоў. З усяго гэтаго выйшла вось што.

Беларускі селянін, не разумеючы, чым каталіцтва розніцца ад праваслаўя, крэпка верыць, бытцым каталіцтва — гэта польская вера, праваслаўе — расейская. І ня дзіва: ў цэркві ён прывык чуць расейскую мову, у касьцёлі — польскую, сваей же роднай, беларускай, ня чуе ні тут, ні там. Палітыка ўраду і духавенства зрабіла тое, што два зусім розные паняцьця — рэлігіі і націі — ў галаве беларуса зліваюцца ў вадно. „Паляк“ і „каталік“ для яго такіе самые сынонімы,