Старонка:На дарозе да новага жыцьця (1912).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

будучых грамадзян нашага краю, там яму само сабой прыходзіцца — хаця-бы спачатку — тлумачыць вучням усё зразумелай, матчынай гутаркай. Але такіе здарэньня дужа рэдкі: офіціальна ужываць у школі беларускую мову забаронена. І пакуль беларусы не дачакаюцца такога часу, калі ў Думе падыймуць свой голас і здалеюць цьвёрда пастаяць за беларускую школу іх національно сьведомые прадстаўнікі, датуль як навучаньне па беларуску ў народных школах, так і аткрыцьце прыватных беларускіх школ, ня можа ісьці правільна і шырока, а будзе адбывацца патайна. Гэта — адна з найвялікшых перашкод, якая ляжыць на дарозі беларускага національнага адраджэньня, але яна так моцна звязана з нашым палітычным палажэньнем, што толькі з ґрунтоўнай пераменай палітычнага „курсу“ можна будзе яе пазбыцца. А пакуль-што дробные ручайкі національнай сьведомасьці цякуць у народную школу доўгай, абходнай дарогай.

Цяпер зьвернемся да справы завядзеньня беларускай мовы ў царкві і касьцёлі. Кажучы аб цэркві, мы спатыкаемся так сама с перашкодамі, каторые залежаць ад агульнай „палітыкі“. За тое ў каталіцкім касьцёлі „палітыка“ ўраду мае шмат меншую вагу: тутака духавенства, калі-б хацела, магло-бы багата зрабіць, але беда ў тым, што яно — ня лічачы тых маладых ксяндзоў-народнікаў, аб каторых мы сказалі вышэй, — скоса паглядае на беларускі національны рух. Агульна кажучы, справа беларускай мовы не такая простая, як на першы пагляд здаецца, і да ея прыступаць трэба дужа асьцярожна і добра ўсё абдумаўшы. Гэтым і тлумачыцца факт, што беларусы у змаганьні за правы для сваей мовы ў касьцёлі не пайшлі тэй дарогай, якой з самага пачатку літоўскага руху ішлі і йдуць іх суседзі літвіны.

Мы ўжо казалі, што пасьля польскага паўстаньня 1863 году ўрад глаўнай мэтай сваей палітыкі ў Беларусі абвесьціў „распалячываньне“ краю с тым, каб яго зусім зраўнаваць з Велікарускімі губэрнямі. І тутака ён зрабіў абмылку, рэзультаты