Старонка:На дарозе да новага жыцьця (1912).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

нальная сьведомасць ужо шмат узрасла, на выбарах перэважываюць памешчыкі-палякі (напр. у Віленскай губ.); там-жэ, дзе народ менш сьведомы і цямнейшы (напр. у Міншчыне), далі селянам больш галасоў, але поруч з гэтым былі спэціальна організованы сьвяшчэнікі і чыноўннікі, каб, падняўшы штандар змаганьня с „польскимъ засиліемъ“, прапусьціць у Думу толькі такіе элемэнты, каторые зразу селі с канцавымі правымі, а ў національных справах паддзержываюць ідэалы графа Бобрынскаго і т. п. Такое палажэньне робіць вялікую крыўду беларусам: Гасударственная Дума і расейскае грамадзянства, слухаючы прамоў беларускіх дэпутатаў-селян, каторые толькі патураюць Замыслоўскім, Бобрынскім і Комп., ня могуць ніяк акуратна прадставіць сабе таго, што папраўдзі робіцца на Беларусі, якіе патрэбы мае наш народ, чаго ён дабіваецца.


V.

Хто акуратно прыгледаецца да жыцьця беларусаў, той можэ наперад сказаць, што — раней, ці пазней беларусам прыдзецца пакіраваць свае сілы на тое, каб здабыць грамадзкіе правы для сваей національнасьці, для роднай мовы у двух інстытуціях: гэта — народная школа і — у праваслаўных — цэрква, у каталікоў — касьцёл.

Кожнаму зусім ясна, якую вялікую вагу для духоўнага развіцьця народу, для развіцьця яго культуры мае національная школа. У Беларусі аб беларускай національнай школі німа зусім і гутаркі: тутака ўсё перэважывае „палітыка“, каторая, як ведама, мае мэту „привести къ одному знаменателю“ ўсе націі. Расейскі націоналізм — гэта школьная атмосфэра, ў каторай павінны вучыцца дзеці беларускіх селян. Праўда, гдзе вучыцель на першым мейсцы ставіць навуку, а не „палітыку“, гдзе ён шчыра рупіцца аб развіцьце гэтых