Старонка:На дарозе да новага жыцьця (1912).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ларускай інтэлігенціі, мы ня можэм не ўспамянуць аб тых кірунках і группах людзей — часта чыстакроўных беларусаў, каторые, прыняўшы цэлком расейскую культуру, стараюцца ўсімі сіламі, як заўсягды гета робяць рэнэґаты, запыніць развіцьце таго, ад чаго атшчапіліся: беларускай національнай культуры. Гэтые людзі гуртуюцца каля двух газэт: чорнасоценнага, лістка „Крестьянинъ“, каторы у краёвых справах заўсягды выступае самозванна ад імяні беларускіх селян і народных вучыцелёў, і штодзеннага органа расейскіх націоналістаў — „Бѣлорусская Жизнь“, перахрысьціўшагася нідаўна ў „Сѣверо-Западную Жизнь“. Абедзьве газэты, разумеецца, выходзяць па расейску (у Вільні).

Асаблівую увагу звернем на „Сѣверо-Западную Жизнь“. Яна — адно колка ў суцэльным ланцугу організацій каторым расейскіе націоналісты маняцца задзержаць національнае адраджэньне беларусаў. Побач газэты бачым „Бѣлорусское Общество“, „Бѣлорусскій Клубъ“, каторые маюць тую-ж самую мэту, як і „Сѣв.-Зап. Жизнь“: стварыць між беларусамі такі рух, які ў Галічыне вядзецца пад загадам графа Бобрынскаго і завецца старорускім. Як галіцкіе „старорусы“ стараюцца запыніць развіцьце роднай мовы і ўсім украінцам прышчапіць расейскую, так і „беларусы“ з „Бѣлорусскаго Общества“ організуюць тутэйшае расейскае грамадзянства дзеля вайны з беларушчынай, дзеля „абрусеньня“ краю. Гэта — акурат тое самае, да чаго кіруецца і большая частка тутэйшых палякаў, с тэй розніцай, што палякі заместа „абрусеньня“ дабіваюцца „апалячэньня“ беларусоў, выдаючы розные „Przyjacіele“, „Jutrzenkі“, „Dwa grosze“ і т. д.

Сумна прызнавацца, але да чорнасоценна-абрусіцельнага кірунку належаць блізка ўсе прадстаўнікі беларусаў у Государственнай Думе. Закон 3 юня так нарыхтаваў выбары ў беларускіх губэрнях, што сьведомым беларусам нельга было і думаць папасьці у III Думу: ў тых губэрнях, гдзе націо-