Старонка:На дарозе да новага жыцьця (1912).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

баяцца паказаць гэта чым-небудзь рэальна. Дый прыток маладых сьвяшчэннікаў, у каторых національная сьведомасць прабудзілася йшчэ ў сэмінарыі, апошнімі гадамі неяк затрымаўся: ўсе болей сьведомые, болей жывые і энэргічные вучні, скончыўшы сэмінарыю, ня хочуць ісьці у сьвяшчэннікі, а едуць у унівэрсытэты. На гледзячы на ўсё гэта, чорнасоценцы на Кіеўскім з’ездзі ў 1909 гаду зусім сур’ёзна падыймалі праект, каб усіх сьвяшчэннікаў с „тутэйшых“ людзей перэвадзіць з Беларусі ў центральные губэрні, а на іх мейсцэ прысылаць сьвяшчэннікаў-велікаросаў, бо мейсцовые не надта энэргічна працуюць дзеля „абрусеньня“ краю!

Лепей стаіць справа с каталіцкім духавенствам. Ці тут літоўскіе ксяндзы даюць добры прыклад, ці каталіцкіе духоўные ўласьці умеюць глядзець упярод — у будучыну — далей за праваслаўных, трудна напэўна сказаць. Адно толькі бачым: між маладымі ксендзамі (асабліва йшчэ вучашчыміся), каторые выйшлі з вёскі і не адарваліся ад яе зусім, трапляецца ўсё болей і болей сьведомых беларускіх патрыотаў. Дзе-не-дзе — часта пад страхам свайго бліжэйшаго начальства — яны ужо пачалі ў касьцёлі гаварыць казаньня па беларуску, выдаюць катэхізмы і рэлігійные кніжкі ў беларускай мові і т. д. Усё гэта — ксяндзы-народнікі, людзі, каторые скрозь свае рэлігійные справы і ідэі умеюць бачыць жывы народ; гэта — ксяндзы-грамадзяне свайго краю. Але поруч з імі ў каталіцкім духавенстве ёсць ешчэ другі кірунак: прадстаўнікі яго, пачынаючы ад быўшаго Віленскаго біскупа барона Роопа, глядзяць на беларускую мову толькі як на спосаб дзеля шырэньня ў народзі сваіх думак. Такіх дальназоркіх палітыкоў, аднак, мала: на Беларусі перэважываюць дагэтуль ксяндзы-палякі, і польскі націоналізм іх не дапускае нават думкі, каб, працуючы для каталіцызму, духавенство карысталася беларускай мовай, паддзержываючы такім спосабам несымпатычны для палякаў беларускі національны рух.

Кажучы аб праяўленьнях національнай сьведомасьці у бе-