Перайсці да зместу

Старонка:На дарозе да новага жыцьця (1912).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

што прамаўляюць да душы і сэрца кожнаго, хто не загубіў здольнасьці разумець чужы боль і горэ, чужую душу. І вось загнаная, абкіданая пагардай і асьмеяная родная мова разам зрабілася дарагой і мілай сэрцу ня толькі селяніну-землеробу, але і яго сыну інтэліґенту. На нашых вачах родзіцца беларуская інтэліґенція: беларус, которы зразумеў, хто ён такі, калі йшчэ хадзіў у сермязе, ужо ня можэ перэстаць быць беларусам, хаця сермягу замяніў на сурдут, ці мундзір. Спачатку зусім малая жменя національно-сьведомых інтэліґентаў-беларусаў расьце і здабывае памаленьку сілу.

Добры прыклад тутака дае вучашчаяся моладзь. Між вучашчыміся ў вышэйшых, а нават і сяредніх школах жаданьне прылажыць і сваю руку да національнай работы шырыцца ўсё болей і болей. Німа, бадай, унівэрсытэцкага гораду, дзе не было бы беларускага кружка, хаўруса. Павэдлуг сваей ідэолёгіі большая частка гэтакіх кружкоў стаіць дужа блізка да ідэолёгіі „Нашае Нівы“; яны ставяць сваей мэтай працу дзеля народнай прасьветы ў роднай мове, — пішуць і памагаюць выдаваць беларускіе кніжкі, займаюцца беларускай літэратурай і пісьменствам, працуюць дзеля навуковага пазнаньня свайго краю і гэтак падгатаўляюць ґрунт для будучых беларускіх навуковых інстытуцій, у тым ліку для музэя, для катораго розные прыватные асобы ўжо сабралі багата матэр’ялаў. Між унівэрсытэцкімі гарадамі ў беларускай національнай працы першае мейсцэ займае Пецярбург, куды едуць лепшые сілы беларускай моладзі.

Не кажучы многа аб національна-сьведомых інтэліґентах — асобах свабодных профэсій і т. д., бо іх ешчэ надта мала, мы звернемся да духавенства, каторае ў беларускай вёсцы мае дужа вялікую вагу.

Трэба сказаць, што праваслаўных сьвяшчэннікаў так крэпка дзержаць у сваіх руках вышэйшые духоўные уласьці, такую сілу мае над імі сьвецкая адміністрація і правые організаціі, што нават тые, каторые шчыра спагадаюць беларускай справе,