<span title="національнай душы">ціональнай душы беларусаў, але на гэтым не канчаецца праца, якая робіцца самым народам і для народу. Гэтак ідзе йшчэ работа і на экономічным ґрунце: заводзяцца ўселякіе коопэраціі, аткрываюцца хаўрусные крамы, крэдытные таварыствы і банчкі, сельска-гаспадарскіе кружкі, організуюцца селянскіе выстаўкі, закладаюцца паказные хутары і т. д. Ёсць да гэтаго багата ахвочых людзей і ахвочых рук, але, на вялікі жаль, вясьці сыстэматычную экономічную работу дужа цяжка с прычыны розных адміністраціўных пастанаўленьній і агранічэньній… А ґрунт да такой працы дужа добры і ўжо даўно чакае працаўнікоў.
IV.
Калі беларускі національны рух толькі пачынаўся, гэта быў рух чыста селянскі: васьмімільённая мужыцкая грамада першы раз падала свой голас, пачала сама гаварыць аб сабе і аб сваіх справах, выказываючы свае думкі так, як было найлягчэй — у роднай беларускай мове. За беларусаў лішне ўжо доўга гаварылі другіе: або зусім чужые людзі, або тые сыны беларускай вёскі, каторые „выйшлі ў людзі“ і на сваіх сермяжных братоў глядзелі з верху. Ведама, ні адны ні другіе не маглі пераказаць таго, што думае і чаго хочэ народ: яны або ніколі не зналі беларускага селянства, як ніжэйшаго, „простага“ стану, або так ад яго далёка адыйшліся, што перэсталі разумець людзей, між которымі узрасталі змалку. Затое ўсе шчырые дэмократы горача віталі прабуджэньне вёскі і сталі працаваць над тым, каб ей лягчэй было выказываць усё, што праз доўгіе гады было зачынена ў галавах селянства цемнатой і безпраўным палажэньнем. Пачалася работа над развіцьцем „простай“ мовы, каб беларус мог гаварыць аб усім па беларуску: гэта — найлепшы спосаб выказываць свае думкі.
Простые, шчырые словы народу маюць у сабе такую сілу,