Перайсці да зместу

Старонка:На дарозе да новага жыцьця (1912).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

альба і іншая якая. Яно добра, а нават і трэба знаць суседзкую мову, але найперш трэба знаць сваю“… Такіе словы былі навіной для народу: ад усіх інтэліґентаў, з якімі беларусу даводзілася спатыкацца — паноў і чыноўнікаў, ён бачыў дагэтуль адну толькі пагарду да яго мовы, чуў здзекі над ёю, дык і сам пачаў сароміцца ўсяго беларускаго, пачаў губляць ня толькі сваю національную сьведомасць, але і сьведомасць асабістай вартасьці, пачуцьце чалавечай і грамадзянскай гордасьці; толькі адрокшыся ад таго, што аддзеляла яго ад пана-паляка і чыноўніка-расейца, маніўся падняцца на ступень чэлавека, роўнаго другім. Беларуская кніжка, жывое слова — верш у роднай мове — мела тое значэньне што сеяла ў душы беларусаў пакуль-што неяснае пачуцьцё, што-ткі ня ўсё тое „мужыцкае“, „простае“, на што і сам ён скрыва паглядаў, такое ўжо паганае, нікчэмнае, брыдкае, калі людзі кніжкі друкуюць беларускай гутаркай. Так прыгатаўляўся грунт для ідэй аб правох чэлавека і грамадзяніна, пасеяных рэволюцыйным рухам у Расеі. Калі-ж рэволюція, хаця толькі на адзін момэнт, паставіла мужыка нараўне з усімі людзьмі, калі да беларуса загукалі скрозь голасна і публічна аб яго патрэбах, аб долі-нядолі у роднай мові, калі ў народзі паднялі вольны дух, — у беларусаў зразу збудзілася пачуцьцё національнай гордасьці, збудзілася національная сьведомасць.

Варункі, пры якіх беларусы національна прабудзіліся, назначылі наперад дарогу, па каторай павінна было пайсьці далейшае національнае адраджэньне беларускаго народу. Дарога гэта — спакойная творчая праца над стварэньнем сваей національнай культуры на чыста демократычным фундаманці, — значыць без найменшых знакаў національнаго шовінізму і ненавісьці да чужых націй. З гэтай дарогі да сягоньняшняго дня беларускі національны рух не зышоў ні на адзін крок.

Національные думкі, каторые паяўляліся ў галаве беларускаго селяніна і поўінтэліґента ад гарачых мітынговых прамоў, хапаўшых за сэрцэ, ад яркіх, пекных фраз беларускіх