Старонка:На дарозе да новага жыцьця (1912).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

рэволюцыйных лісткоў, былі сперша дужа неясные, туманные і прымушалі ўсіх больш жывых людзей шукаць для іх моцнаго, цьвёрдаго фундаменту. Лісткі, каторые сотнямі тысяч шырыла Беларуская Соціалістычная Грамада, уселякіе капеечные брошуры не маглі ўжо служыць духоўнай стравай для тых, у каго прабудзілася національная сьведомасць. І вось у 1906 гаду бачым дзьве пробы даць беларусам сур’ёзную національную страву: у Пецярбурзе аткрылася беларускае выдавецкае таварыства „Загляне сонцэ і ў наш ваконцэ“, каторае зразу пачало друкаваць лепшые творы беларускіх пісьменнікаў; у Вільні пачала выхадзіць беларуская народная газэта „Наша доля“. Хаця газэта выходзіла нядоўга—каля двух месяцаў — і с прычыны заусёдных конфіскацій за рэволюцыйны кірунак (с 6 выпушчэных нумэраў конфіскована 5) закрылася, усё-ж такі яна здалела зрабіць шмат: ужо самы той факт, што нарадзілася беларуская прэсса, дужа заахвоціў людзей да рэальнай працы дзеля національнай справы, паказаўшы ім, што такая работа—ня выдумка, а мае пад сабой цьвёрды ґрунт і патрэбна народу. Дзень выхаду у сьвет „Нашай долі“ — гэта першае беларускае національнае сьвята!

1906 год, каторым у нас закончыўся час агульнай завірухі, быў для беларусаў у національным значэньні дужа важны. У гэтым гаду беларуская вясковая і мястэчковая народная інтэліґенція (справядлівей—поўінтэліґенція) пачынае болей-меней акуратна організавацца. Гэтак закладаецца хаўрус беларускіх народных вучыцелёў[1], каторые набіраюцца у Беларусі найбольш с селянскіх сыноў, эдукаваных у расейскім „національным“ духу; пачынаецца рух і ў вучыцельскіх сэмінарыях, інстытутах, і вучні чатырох сэмінарый робяць свойхаўрус пад беларускім національным штандарам, каторы скора адміністрація разбівае. Якую вялікую вагу мелі гэтые факты, німа патрэбы доўга тлумачыць; даволі сказаць, што немалая

  1. Адну з групп яго аткрыла паліція, і суд у Мінску прыгаварыу да суровых кар усіх членау яе.