Перайсці да зместу

Старонка:На дарозе да новага жыцьця (1912).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

поэтычнае творчэство Мацея Бурачка (Ф. Богушэвіча), у псыхіцэ катораго стары польскі дэмократызм з эпохі да 63-го году зліваецца з расейскім народнічэствам, і на гэтым грунце вырастае ўжо сьведомасць грамадзянскіх павіннасцей перад народам-хлебаробам, любоў да яго, пашана яго національнай індывідуальнасьці. Бурачок першы кінуў зычны, моцны кліч: „не кідайце мовы вашай беларускай, каб ня умерлі!“ ён прыбраў у простые, але моцные словы тую думку, якая і дагэтуль не губляе для нас свайго значэньня.

Пералом, пераход — гэтак можна назваць канец XIX — пачатак XX сталецьця. Національная сьведомасць у лепшых сыноў Беларусі прабудзілася; „просты“ народ чутка прыслухіваецца да кожнаго слова, якое нясе яму кніжка, брошура, верш у роднай мове, але йшчэ свайго голасу не дае. Любоў да ўсяго роднаго не замерла і нават узрастае. Але ўсё гэта шчэ не дайшло да народнай сьведомасьці, і народ маўчыць. Голэс з яго грудзей вырваў 1904—5 год.


III.

Національнай сьведомасьці нельга аддзяліць ад сьведомасьці грамадзянскай і агульна-людзкой: яны звязаны між сабой неразрыўна, і, губляючы адну, чэлавек губляе і другую. Гэта дужа ясна выявілася у беларусаў.

Національная беларуская работа да 1904 году пачыналася і канчалася тым, што народу тлумачылі цэннасць і значэньне яго „простай“ мовы і таго культурнаго багацьця, якое народ сам прыдбаў сабе сталецьцямі, вучылі шанаваць усё роднае, сваё, чым беларусы адзначываліся паміж іншых націй. „Наша бацькава спрадвечная мова, — пішэ Мацей Бурачок, — каторую мы самі, да і не адны мы, а ўсе людзі цёмные мужыцкай завуць, а завецца яна Беларускай… ёсць такая-ж людзкая і панская, як і француская, альба нямецкая,