армій — палякаў і расейцаў, ці, справядлівей, польскаго і расейскаго націоналізмаў.
Работа расейцаў над дэнаціоналізаціей беларусаў апіраецца па абрусіцельнай ваеннай службе, праваслаўнай цэркві, школе, на цэлым адміністраціўным аппараце с тысячамі чыноўнікаў, прысланых з глыбіні Расеі, на перасяленьні ў Беларускі край велікарускіх селян-старавераў і т. д. Такіх-жэ самых спосабаў дзеля апалячэньня краю ужываюць і палякі: ў іх руках каталіцкі касьцёл; яны заводзяць прыватные польскіе школы, за каторые, як можна судзіць з газэтных вестак, па судох адбываюцца дзесяткі процессаў; у грамадзянскіе і прыватные інстытуціі, якіе знаходзяцца пад загадам палякаў, прыймаюцца скрозь толькі палякі, і нават національно сьведомые беларусы каталіцкай веры зусім не маюць туды доступу; ўрэшці, між польскімі памешчыкамі ў апошніе гады бачым тэндэнцію выпісываць польскіх селян, мазураў на работы ў полі, а поруч і дзеля колонізаціі Беларусі. Адным словам, і полёнізація і абрусеньне вядуцца ўжо павэдлуг сыстэмы, якую вытварыў канец мінулаго сталецьця і пачатак гэтаго.
Канец XIX сталецьця прынёс, аднак, для беларусаў не адно толькі благое. Як удар молата па кавадле спатыкае роўнай сілы атпор, так і дэнаціоналізаторская работа у Беларусі збудзіла ў лепшых сэрцах жаданьне бараніць пакрыўджэны жыцьцём народ, працаваць дзеля падняцьця с тагочаснаго стану беларускую вясковую беднату, шануючы національную душу беларуса, яго мову і т. д. І ў тым жа часі, калі ў расейскім грамадзянстве ўсё болей бяруць верх дэмократычные думкі, у Беларусі, бытцым адгалосак таго, што рабілася ў Расеі, закладаюцца кружкі вучашчэйся моладзі, узгадаванай як польскай, так і расейскай культурай, которые выдаюць беларускіе кніжкі; родзіцца дужа радыкальная беларуская газэціна „Гоман“ (выходзіць нелегальна у Мінску, друкаваная на гектографе) і т. д. Гэта — 80-ые і 90-ые гады. А поруч з гэтым развіваецца і прыносіць багаты ураджай