Перайсці да зместу

Старонка:На дарозе да новага жыцьця (1912).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

менства. Але ў апошнім паўстаньні ўсе болей дэмократычные, жывые элементы або згінулі, або былі выдалены с краю; палякі, каторые асталіся на мейсцу, як пасеі на сіце Муравьёва, гэта прадстаўнікі крайняго консэрватызму, эгоісты, ворагі ня толькі національных парываў, але і ўселякаго дэмократызму; поруч з гэтым бачым перарыў і ў працы мейсцовых інтэліґентаў дзеля развіцьця беларускаго пісьменства і гэты перарыў трываў да 80-ых гадоў, тым болей, што с 1866 году ў Расеі было забаронена друкаваць беларускіе кніжкі. Польская, або, справядлівей, апалячэная краёвая інтэліґенція ад часу паўстаньня зрабіла круты паварот: яна ўсе свае сілы аддае ужо толькі „польскай справе“, разумеючы пад гэтымі славамі апалячываньне беларусаў.

У палажэньні беларусаў агульна кажучы зрабілася вялікая перамена у другой палавіне XIX сталецьця, калі урад (правіцельство) пачаў сыстэматычную кампанію проці польскаго элемэнту ў так-званым «Поўночна-Заходнім» краю. Урад пастанавіў зніштожыць тутака ўсё польскае, абвесьціўшы, што Беларусь гэта „ісконі-русскій“ край, которы, бытцым, нічым ня розніцца ад Вялікарускіх губэрній; а як тутака вельмі часта католіцтва змешывалі і змешываюць дагэтуль с польшчынай, дык усе рэпрэсіі, якіе назначаліся для палякоў, клаліся ўсім сваім ціжарам і на беларусаў-каталікоў. Апрача таго, раз было прызнана, што праваслаўны беларус нічым ня розніцца ад велікарусса, — пачаліся рэпрэсіі і спеціальна проці беларусаў, пачынаючы ад забароны друку. — У тым жэ самым часі палякі, спалохаўшыся, што ім скора зусім жыцьця не стане на зямлі Беларускай, энэргічна ўзяліся за сьведомае ўжо і пляновае апалячываньне беларусаў, думаючы, што, павялічываючы лік „польскаго“ населеньня краю коштам беларусаў, яны здалеюць вернуць страты, каторые рабіла і робіць палітыка ураду. — І вось для беларускай національнай справы наступае бадай-што найгоршы час: бэларусы папалі бытцым пад крыжавы агонь двух ваюючых