Перайсці да зместу

Старонка:На дарозе да новага жыцьця (1912).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

соціально-політычнае жыцьцë Беларуска-Літоўскаго гасударства пайшло такой дарогай, што з XVII сталецьцем надыходзіць канец панаваньню беларускае мовы ня толькі на чыста літоўскай зямлі, але і на шчыра беларускай. Ужо ад Люблінскай Уніі ў Літве пачынае шырыцца польская мова, а з ёю — польская цывілізація. К канцу XVII ст. беларускіе вышэйшые станы блізка зусім апалячываюцца, і ў 1696 гаду беларуска-літоўская шляхта на Сэймі ў Варшаві пастанаўляе змяніць закон, па катораму «пісар земскі маець па руску[1] літэрамі і словы рускімі ўсі лісты, выпісы і позвы пісаці, а не іншым языком і словы»; заместа беларускае урадовай мовай прызнана польская мова. Губляючы гэтак асобные станы — шляхту, а за ёю памалу і мешчанства, беларусы, як суцэльная діффэрэнцірованая нація, гінуць. Беларускім астаецца толькі «просты» народ — селяне.

Але і гэты апошні стан, каторы не перэстаў быць беларускім, с таго часу бытцым заснуў — задзержаўся у сваім далейшым развіцьці: пры тагочасным соціальным і экономічным палажэньні беларускай народнай массы, пры паднявольным жыцьці на культурнае развіцьце яе мейсца не аставалася. Больш двухсот лет трываў такі сон. Пакінутая і забытая інтэліґентамі беларуская вёска жыла толькі тым, што асталося ёй у спадчыне ад даўнейшаго ўсенароднаго культурнаго багацьця. Ад вышэйшых, культурных станаў стравы для душы яна не даставала. Нават родные сыны яе, зрабіўшыся інтэліґентамі, ці — часьцей — поўінтэліґентамі, зразу станавіліся адны — палякамі, другіе — пачынаючы з XIX сталецьця — расейцамі, ды пры гэтым прыймалі чужую мову, працавалі (a і цяпер гэтак вядзецца) дзеля павялічэньня культурнаго багацьця не свайго народу, а польскаго, або расейскаго. У роднай

  1. «Па руску», «рускі» — значыць па беларуску, беларускі. Рускімі называлі даўней жыцелёу Заходняй Русі — беларусау і і украінцау, а цяперашніх расейцау, або велікарусау тады пазывалі маскоускімі людзьмі, іх мову — маскоускай.