Перайсці да зместу

Старонка:На Полацкім Замчышчы (1928).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Чорны. (ім у такт) Абручамі ў знак, не ў знакі, як гадзюкі, як вужакі……

Ведзьмы усе. (разам) Як гадзюкі, як вужакі, абручамі ў знак, не ў знакі… Аплятаці шчыльна, жвава… з права, з лева, з лева, з права (танцуюць, свішчуць і шыпяць).

Чорны. Гэй, на вырай, гэй, на жніва… Толькі спрытна, толькі жыва… У лева, ў права, ў права, ў лева, як гадзюкі, як вужакі…

Ведзьмы. (разьбягаюцца ў розныя бакі з гікам) У лева, ў права, ў права, ў лева… на пасьпелыя пасевы… толькі спрытна, толькі жыва… Гэй, на вырай, гэй, на жніва…

(Пачынае грахатаць гром, блішчыць маланька, на сцэне цёмна, жудасна).

Усе ведзьмы. (узноў вылятаюць з-за древаў на сцэну, шыпяць, круцяцца і сьвішчуць, крычаць) Гэй, на вырай, гэй, на жніва…… (пад раскаты грому разьбягаюца куды ды каторая).

Чорны: (Выбягае на сцэну, сцэну, ляскае грашмі ў жмені і гагочыць) Го-го-го… хо-хо-хо… (яго сьмех зьліваіцца з раскатамі грому. Стаіць агулны стон і гул, пад які чорны скрываецца за дрэвамі).

(Пасьля некалькіх хвілін усё заціхае і сьвятлее на сцэне).

Князь. (як-бы прачыхаючыся ад чар, падымае галаву, працірае вочы і раптам). Што за дзіва, што за сіла тут сьвістала, скагытала… Што-сь круціла, што-сь муціла, як вяроўкай аплятала… (падымае вочы к небу, як-бы моліцца). О, Божа Праведны, ты сілу вяліку сваю акажы, пашлі мне сьветлую падмогу, ад чар княжну асвабадзі (Узьбягае на ганак і з сілай ударае ў дзьверы замка мячом; дзьверы валяцца, уся сцэна асьвятляецца ружовым сьветам і ў дзьвярох паказываецца Прадслава княжна. Яна ўся ў белым, з распушчанымі валасамі і вельмі прыгожым тварам).

Князь. (адыходзіць некалькі крокаў назад і стаіць як зачараваны, прыціснуўшы рукі к грудзям).

Прадслава (працягівае к князю рукі). Гэй, княжа, ты верны сын роднай старонкі, аддаўшы жыцьцё за зямлю, за бацькоў, скажы мне, дзе браў ты, з якое крыніцы вялікія сілы, каб чары закляцьця зьнішчыць нада мной…

Князь. (да Прадславы з жарам, прыкладаючы руку к грудзям). Хоць віхры шалелі, хоць песьні нямелі, хоць страшна замучыуўся я… За добрую справу, за шчасьце Прадславы я жыцьцё не шкадуя аддам… (падходзіць бліжэй к ганку і з вагнём). Я шчасьліў Прадслава, што ты на свабодзе…