Мы пойдзем з табою сьцязёю аднэй… За шчасьце народу, за лепшую долю, мы будзем змагацца з табой…
Прадслава. (прыкладаючы руку на сэрца) Я колькі ужо вякаў змагалася устаці… Я жыва… Народ мой са мной і пры мне… Я усё перанесла і вышла я з хвалай… Я сільна, я моцна ў сваёй старане… Прашло засьляпленьне, мінула трывога, на небе ўжо новая відна зара… Шырок перед нашым гаротным народам шлях маладога жыцьця… Ужо днее, ужо днее… Ужо сонейка ўсходзе, ужо дух ў народзе збудзіўся… Уперад, уперад пара… (выцягівае рукі ўперад і вочы падымае ўгару).
Князь. (стаіць як зачараваны і вачэй ня зводзіць з княжны, слухаючы прамову. Потым з жарам і гонарам, падымае шалом, гаворыць апошнія словы) Прадслава,Прадслава, я йду за табою змагацца з народнай нядоляй ліхою…
(Уся сцэна асьвятляецца мяняючымся сьветам і за сцэнай ціха пяе хор: О, Боже Спасе Наш… [1]
ЗАСЛОНА.
О. САХАРАВА.
- ↑ Па жаданьню магчыма пяяць беларускі марш: „мы выйдзем шчыльнымі радамі“…