Перайсці да зместу

Старонка:На Полацкім Замчышчы (1928).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

1-я ведзьма: (працягівае к яму рукі.) Што тут робіш? Хто асьмеліў падыйсьці пад хорам гэты? За праступ такі на дзеле даць адказ свой мусішь мне ты. Вон адгэтуль на заўсёды!.. (выцягвае рукі к лесу). І не важся ступіць кроку: усе выходы і ўходы наша мае страж на воку. А хто варты не ўшануе, я здаўлю таго прынукай: абручом такім спаўю я, як вужакай, як гадзюкай (атходзіць у бок; ведзьмы ў гэты час поўзаюць па зямле, падбіраючы чырвонцы тыя, што раскідаў чорны).

Чорны. (то выскаківае з-за дрэў, то ізноў хаваецца і гагочыць: го-го-го… хо-хо-хо…).

2-ая ведзьма. (падпаўзаець па зямлі да князя) Скуль ты узяўся?.. Чаго хочаш?.. Кім пасланы, кім пазваны, што з сякерай ламочаш, госьць наш прышлы, нечаканы… Вон адгэтуль… Хто тут хорамы спрабуе, я здаўлю таго прынукай… абручом такім спаўю я, як вужакай, як гадзюкай (адпаўзае ад князя).

Князь. (апушчае галаву і абшчэплівае яе рукамі).

3-ая ведзьма: Ну, чаго сюды прыйшоў ты?.. Ці табе не здаў хто рэшты… Вон адгэтуль, вон з сякерай?.. Я ганю цябе сьвячніцай, вечнай плесьняй гэтых мураў. Хто папсуе нашы муры, я здаўлю таго прынукай, абручом такім спаўю я, як вужакай, як гадзюкай (хоча ухапіцца за князя і раптам адскаківае ад яго, убачыўшы круг і валіцца на зямлю).

4-ая ведзьма. (падпаўзае, як зьмяя да князя) Дужа, дужа ты, нягодны, праў сьвянцоных не шануешь… Гэткай подласьцяй выроднай сабе пекла прыгатуеш… Скуль ты маеш пазваленьне ў нашым замчышчы цягацца… Проч адгэтуль безадменна (падпаўзаець зусім блізка і хоча крануць князя рукой і разам адымае яе). Проч адгэтуль! Гэта наша ўладарства! Я ганю цябе павагай, найвышэйшай зямных царстваў! Здрадой к сьвету, к цемры смагай! Хто наш голас не ўшануе, я здаўлю таго прынукай, абручом такім спаўю я, як вужакай, як гадзюкай… (адпаўзаець проч).



ЗЬЯВА III.

Чорны. (выходзіць з сьцен замка і ляпае чырвонцамі, якія трымае ў жмені. Ен крычыць ведзьмам) З-лева, з права, з права, ўлева… аплятаці шчыльна, жвава…

Усе ведзьмы. (вылятаюць з-за дрэваў на памёлах з гіканьнем і сьвістам і пачынаюць круціцца).