Старонка:На Заходнім фронце без перамен (1931).pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

за тры дні мы можам абараніць сябе ад яе, у нас закіпае шалёная злосьць, мы ўжо не ляжым бездапаможнымі на эшафоце, мы самі можам цяпер зьнішчаць і забіваць, каб выратаваць сябе, выратаваць сябе і адпомсьціць.

Мы прысядаем за кожны выступ, за кожную драцяную загарожу і кідаем пад ногі тым, што наступаюць, гранату за гранатай, пасьля адбягаем далей. Грукат ручных гранат улівае падвойныя сілы ў нашы рукі, у вашы ногі. Схіліўшыся, як каты, мы бяжым, захліснутыя гэтай хваляй, якая нас нясе, якая ператварае нас у бандытаў, у забойцаў, у д’яблаў, магчыма прыўмнажае нашы сілы страхам, шалам і прагай да жыцьця, якое змагаецца за сваё існаваньне. Калі-б там, разам з тымі, быў-бы бацька, — не вагаючыся шпургнуў-бы яму ў грудзі гранату!

Першая лінія акопаў займаецца ворагам. Але ці акопы гэта? Яны разбураны, зьнішчаны, застаюцца толькі паасобныя часткі. Яміны і варонкі, злучаныя праходамі зносін, і больш нічога. Аднак страты ворага ўсё павялічваюцца. Яны не разьлічвалі на гэткае супраціўленьне.

Настаў поўдзень. Сонца прыпякае, пот разьядае нам вочы, мы выціраем яго рукавом, іншы раз разам з крывёю. Вось трапляюцца першыя, што хоць крыху захаваліся, акопы. Яны занятыя, людзі рыхтуюцца да контр-атакі і прымаюць нас у свае шэрагі. Наша артылерыя бярэцца ўзмоцнена біць і затрымлівае наступленьне.

Шэрагі перасьледвальнікаў спыняюцца. Яны ня могуць ісьці далей. Наступленьне адбіта нашай артылерыяй. Мы чакаем. Агонь выносіцца на сто мэтраў, і мы зноў кідаемся наперад. Побач мяне аднаму яфрэйтару адрывае галаву. Ён бяжыць яшчэ некалькі крокаў, у той час, як кроў фантанам б’е з аго шыі. Справа не даходзіць да ручнога бою: вораг адступае. Мы зноў дасягаем сваіх акопаў і ідзем наперад.

О, гэты пералом! Мы дасяглі было ратавальных рэзэрвных акопаў і зьбіраліся забрацца туды, зьнікнуць, і вось трэба павярнуць назад і зноў кідацца ў гэты жах.

Калі-б у гэты момант мы ня былі аўтоматамі, мы-б засталіся ляжаць на месцы, змардаваныя, бязвольныя. Але нас гоняць наперад. Пазбаўленыя волі, але поўныя злосьці і звар’яцеласьці, мы хочам забіваць, бо цяпер там нашыя сьмярцельныя ворагі. Іх зброя