Старонка:На Заходнім фронце без перамен (1931).pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ўваход зноў свабодны і мы адчуваем сябе больш бадзёрымі, бо папрацавалі.

Наш ротны залазіць да нас і паведамляе, што разбураны два бліндажы. Новабранцы, убачыўшы яго, заспакойваюцца. Ён кажа, што сёньня ўвечары паспрабуюць дастаць провіянту.

Гэта гучыць прыемна. Ніхто пра гэта не падумаў, апрача Т’ядэна. «Нешта зноў зьвязвае нас са зьнешнім сьветам; калі будуць дастаўляць провіянт, — значыць справы ўжо не такія кепскія», — думаюць новабранцы. Мы не разчароўваем іх, мы ведаем, што провіянт ня менш важны за амуніцыю, і толькі таму яго і падводзяць.

Аднак гэта не ўдаецца. Накіроўваецца другі атрад. Але ён таксама зварочваецца. Нарэшце робіць спробу Кат, але нават ён, ня гледзячы на ўсе падзеі, прыходзіць ні з чым… Ніхто ня можа прыйсьці, ні водзін сабачы хвост дастаткова ня тонкі, каб прасьлізнуць скрозь такі агонь.

Мы тужэй зацягваем паясы і жуём кожны кавалак у тры разы больш часу. Але гэта не памагае: нам балюча хочацца есці. Я парашаю захаваць скарынку: мякаць я выядаю, а скарынку кладу ў сухарную сумку. Калі-ні-калі я забіраюся туды.

Ноч нязносная. Мы ня можам спаць, мы пільна ўглядаемся наперад і мадзеем. Т’ядэн шкадуе, што мы аддалі пацуком абгрызеныя імі гімі кавалкі хлеба. Мы павінны былі-б спакойна прыбраць іх. Ніхто-б зараз не паграбаваў імі. Вады нам таксама не хапае, але пакуль гэта ня так ужо адчувальна. Пад раньне, яшча перад золкам, адбываецца пярэпалах: у дзьверы ўрываецца цэлая зграя пацукоў, якія ратуюцца, і паўзуць угару па сьценах. Кішанёвыя ліхтарыкі асьвятляюць пярэпалах. Усе крычаць, лаюцца і б’юць чым папала па зьвяругах. У нас прарываюцца накопленыя на працягу шматлікіх гадзін ашалеласьць і роспач. Твары скрыўлены, рукі размахваюцца, каб выцяць, зьвяругі вісчаць, нам цяжка спыніцца, мы гатовы кінуцца адзін на аднаго.

Гэта здарэньне нас зьнясілела. Мы зноў паляглі і чакаем.

Дзіўна, што ў нашым бліндажы яшчэ няма страт? Гэта адзін з нямногіх глыбокіх акопаў, які яшчэ застаўся цэлым. Да нас упаўзае ўнтар-офіцэр; ён прынёс з сабой хлеба. Тром сьмельчаком усё-ж пашэнціла ўначы прабрацца і дастаць крыху харчу. Яны расказалі, што вучастак абстрэлу дасягае амаль да самага пункту разьмя-