Старонка:На Заходнім фронце без перамен (1931).pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Калі мы ўстаем, каб пайсьці, Кат пытаецца ў мяне:

— Што ты думаеш пра смажаную гусячыну?

— Рэч ня кепская, — кажу я.

Мы ўзьбіраемся на двуколку для знарадаў. Падарожжа каштуе дзьве папяросы. Кат дакладна помніў месца. Хлеў належыць штабу палка. Я бяруся здабыць гуся і выслухоўваю інструкцыі. Хлеў знаходзіцца за сьценкай, і ён зачынены простай засаўкай.

Кат падстаўляе мне руку, я станаўлюся на яе і пералажу праз сьцяну. Кат застаецца на варце.

Некалькі хвілін я стаю, чакаючы каб вочы прызвычаіліся да цямна; потым я адрозьніваю хлеў. Я ціха падкрадаюся да яго, намацваю засаў, адсоўваю яго і адчыняю дзьверы.

Я бачу дзьве белых плямы… Два гуся. Гэта няёмка: схопіш аднаго — закрычыць другі. Значыць трэба абодвух. Пры вядомай хуткасьці гэта павінна ўдацца.

У адзін скок я кідаюся да птушак. Аднаго гуся я схапіў адразу, другога на момант пазьней. Як шалёны, я б’ю іх галовамі аб сьцену, каб аглушыць. Але, відаць, у мяне мала сілы. Гусі хрыпяць і б’юцца лапамі і крыльлямі. Я заўзята змагаюся, але, чорт пабяры, якая сіла ў гусей! Яны так рвуцца, што я хістаюся з боку ў бок. У пацёмках іх белыя пёры маюць агідлівы выгляд, у руках я трымаю крыльлі, амаль-што баюся, што паднімуся да неба, быццам у мяне ў руках два паветраных балёны.

Вось ужо падняўся шум: аднаму з гусей пашанцавала набраць паветра і ён тарахціць як будзільнік. Я не пасьпяваю ачухацца, як ён выскоквае да дзьверы. Я атрымліваю ўдар, падаю на зямлю і чую злоснае рычаньне. Сабака! Я кідаю погляд ў бок і бачу, што ён хоча схапіць мяне за глотку. Я зараз-жа заміраю і імкнуся ўцягнуць падбародак у каўнер.

Гэта дог. Праходзіць цэлая адвечнасьць, пакуль ён адсоўвае ад мяне сваю морду і садзіцца побач. Аднак, калі я пачынаю рухацца, ён рычыць. Я чакаю. Адзінае, што я магу зрабіць, гэта паспрабаваць дастаць рэвольвэр. Ва ўсякім разе, я павінен выбрацца адсюль раней, чым прыдуць людзі. Сантымэтр за сантымэтрам я прасоўваю сваю руку.

— Мне здаецца, што праходзяць гадзіны. Кожны, нават самы слабы рух выклікае злоснае рыканьне; я перастаю рухацца, потым зноў адважваюся. Калі ўрэшце я трымаю рэвольвэр, мая рука пачынае