Старонка:На Заходнім фронце без перамен (1931).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Калі Кат стаіць перад баракамі і гаворыць: «Сёньня будзе калатня»… — дык гэта толькі яго асабістая думка — і ўсё; калі ён гэта гаворыць тут, дык яго фраза набывае гастрыню, як штых пры сьвятле месяца; яна ўразаецца ў думкі, яна блізка да нечага неасьвядомленага, што прачнулася ў нас, з тым-жа значэньнем: «будзе калатня. Быць можа, гэта наша сярэдзіннае жыцьцё, якое ўстрасаецца і ўзьнімаецца да самаабароны.

— Для мяне фронт — жудасны вір. Калі знаходзішся яшчэ далёка ад цэнтру, яшчэ ў зацішнай вадзе, адчуваеш яго моц, якая засмоктвае, павольна, нязьбежна ўцягвае ў сябе, не дапушчаючы супраціўленьня.

Але ад зямлі, ад паветра да нас прылівае моц інстынкту самазахаваньня. І больш за ўсё ад зямлі. Ні для каго зямля ня мае такога значэньня, як для салдата. Калі ён надоўга цяжка прытуляецца да яе, калі ён тварам і ўсімі членамі глыбока зарываецца ў яе ў сьмяртэльным страху перад агнём, — тады яна яго адзіны прыяцель, яго брат, яго маці. Ён вылучае свой страх і свае крыкі ў яе маўчаньне і яе цішу, яна ўсмоктвае іх у сябе і зноў адпушчае яго на новыя дзесяць сэкунд жыцьця, зноў прымае яго і шмат іншых — але назаўсёды.

Зямля, зямля, зямля!

Зямля з сваімі зморшчынымі і ямамі, і паглыбленьнямі, у якія можна ўціснуцца, зарыцца. Зямля! Ты давала нам у сударгах страх у хаосе зьнішчэньня, у сьмяртэльным грохаце выбухаў вялізарную радасьць нанова набытага жыцьця. Шалёны віхор амаль разьдзёртага існаваньня, растварыўшыся ў цябе, перадаваўся нашым рукам, якія знайшлі ў табе паратунак, і яны зарываліся ў цябе і губы нашы ўпіваліся ў цябе ў маўклівым, дрыжачым шчасьці выйгранай хвалі.

Пры першым грохаце гранат мы часткай сваёй істоты адразу адкатваемся назад на тысячу гадоў. У нас абуджаўся інстынкт жывёлы, які вёў нас і абараняў. Ён дзейнічаў міма нашае сьвядомасьці, куды хутчэй, куды надзейней, куды беспамылковей, чымся наша сьвядомасьць. Гэтага нельга вытлумачыць. Ідзеш і ні аб чым ня думаеш, як раптам кладзешся ў ямку, і над табой праносяцца асколкі. Але немагчыма давесьці сабе таго, ці пачулася набліжэньне знараду, ці проста нашла думка легчы. Калі-б пакладацца толькі на сьвяджомасьць, дык мы і ператварыліся-б у кучу разадранага мяса. Яно было чымсьці зусім іншым, гэта яснавіднае пачуцьцё, якое цягне нас