Старонка:На Заходнім фронце без перамен (1931).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пасьля месячнага паходу з ранцам, у яго зрабілася плюскатай ступня. Але як можна дагледзіць за кім-небудзь на вайне!

— Цяпер ты паедзеш дахаты, — гаворыць Кроп, — водпуску табе давялося-б чакаць яшчэ прынамсі месяцы са тры-чатыры!

Кемэрых ківае. Я не магу спакойна глядзець на яго рукі: яны мэрам з воску. Пад падногцямі застрэў бруд з акопаў, ён здаецца сіня-чорным, як атрута. Мне ўспала на розум, што яго пазногці будуць доўга расьці, зданьнёвым сутарэньневым ростам, калі Кемэрых ужо даўно сканае. Я ўяўлю сабе карціну: яны выкрыўляюцца штопарам і ўсё растуць і растуць, а разам з імі і валасы на чэрапе, што памалу пачынае развальвацца пасьля яго сьмерці, — як трава на ўрадлівай глебе, зусім як трава. Як з гэтым пагадзіцца?

Мюлер нахіляецца:

Мы прынесьлі твае рэчы, Франц!

Кемэрых паказвае рукой:

— Пакладзеце іх пад ложак.

Мюлер выконвае. Кемэрых пачынае зноў пра гадзіньнік.

Як-бы яго супакоіць, не абудзіўшы ў ім ніякага падазрэньня?

Мюлер выпрастваецца, трымаючы ў руках пару авіяцыйных ботаў. Гэта прыгожыя ангельскія боты з мяккай жоўтай скуры, якія даходзяць да каленак і зашнуроўваюцца да самага верху. Завідная рэч! Мюлер ад іх прыходзіць у захапленьне, ён ставіць падэшвай да сваіх нязграбных бацінак і пытаецца:

— Ты хіба хочаш з сабой ўзяць боты, Франц?

Мы ўсе ўтрох думаем пра адно і тое-ж: нават калі-б ён і ачуняў, ён мог-бы насіць толькі адзін бот, — значыць яны ня былі-б яму патрэбны. Пры сучасным становішчы рэчаў шкода пакідаць іх тут: санітары сьцягнуць іх зараз-жа, як толькі ён сканае.

Мюлер кажа зноў:

— Ці не пакінеш ты іх тут?

Кемэрых ня хоча. Гэта яго лепшая рэч.

— Мы маглі-б іх замяніць, — зноў прапануе Мюлер, — такая рэч тут вельмі-б згадзілася-б!

Аднак Кемэрых не паддаецца.

Я наступаю Мюлеру на нагу; ён ня хоцькі ставіць боты пад ложак.

Мы яшчэ некаторы час гутарым з Кемэрыхам і пасьля разьвітваемся: