Старонка:На Заходнім фронце без перамен (1931).pdf/104

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Унутры я рагачу ад задавальненьня. Акурат такім-жа чынам Канторэк папікаў Мітэльштэдта ў школе, гаворачы дакладна такім-жа тонам:

— Нездавальняюча, Мітэльштэдт, нездавальняюча!

Мітэльштэдт папікае далей:

— Зірнеце вось на Бэхтэра. Вось узор, ад якога вы можаце навучыцца!

Я ледзь даю веры вачом. І Бэхтэр тут, Бэхтэр, наш школьны швайцар, і ён служыць узорам. Канторэк кідае на мяне вокам, мэрам, хоча мяне праглынуць. Я-ж толькі халоднакроўна ўхмыляюся ў кепцы твар, нібы я яго зусім і ня ведаю. Які дурны ў яго выгляд ў вёсцы і ў гэтай форме. І перад гэтым вось мы адчувалі паганскі страх, калі ён усьсядаў на катэдры і алоўкам адзначаў каго-небудзь з нас, патрабуючы цьвёрдых ведаў францускіх дзеясловаў, якія ў Францыі нам ўсё-ж ні да чаго ня прыдаліся. Не прайшло яшчэ і двух гадоў — і вось перад намі стаіць ляндштурміст Канторэк, адразу пазбаўлены сваіх чараў, з сагнутымі каленкамі і рукамі, як дужкі ад гаршчка, з кепска начышчанымі гузікамі і ў сьмяхотным убёры, — зусім невыбражальны салдат. Я ніяк не магу аднавіць у сваёй памяці пагрозьлівай постаці на катэдры, і мне-б вельмі жадалася ведаць, што я пачаў-бы рабіць, калі-б гэты мізэрны чалавек калі-небудзь асьмеліўся сказаць мне, старому салдату:

— Боймэр, скажэце мінулы час, няскочнае трываньне ад дзеяслова aller[1]!

Між тым Мітэльштэдт пачые групавае навучаньне, Канторэка пры яго гэтым ён міласьліва прызначае яго камандзірам аддзяленьня.

На гэта ёсьць асобныя прычыны.

У часе страявых заняткаў камандзір аддзяленьня павінен заўсёды знаходзіцца на дваццаці кроках наперадзі свайго аддзяленьня. Калі даецца каманда: «Кругом марш», дык шарэнга павінна зрабіць толькі поўны паварот, у той час як аддзяленны камандзір, які дзеля гэтага раптам застаецца на дваццаць крокаў пазадзі шарэнгі, павінен бокам праштурхоўвацца наперад, каб зноў стаць за дваццаць крокаў паперадзе свайго аддзяленьня. Нарэшце выходзіць сорак крокаў марш-маршам. Ледзьве ён пасьпее заняць сваё месца, як зноў чуецца каманда: «Кругом марш» — і яму зноў даводзіцца стрым-

  1. Францускі дзеяслоў — ісьці.