Перайсці да зместу

Старонка:Наша сялянства, яго прыяцелі й ворагі ў літаратурным адбіцьці (1926).pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„Працуйма для славы ды для хлеба. Толькі дзьве рэчы патрэбны чалавеку: добрая шабля й адважнае сэрца. А пад прыхільнаю апекаю гетмана можна, выконваючы свае абавязкі, ня вельмі рупіцца аб тым, што напішуць аб нас гісторыкі“.

Грыгор губляе сувязь з „народам“. Яму цяпер ужо нішто не замінае прыгнятаць народ.

Грамадзянскае пачуцьцё, грамадзянскі сьветапогляд цяпер ужо для яго ня існуюць.

Але яны вельмі разьвітыя ў багатай ды вяльможнай панны Бэаты, у якую закахаўся Грыгор. Яго думкі вельмі не падабаюцца Бэаце.

Не паважаючы сваіх бедных бацькоў, Грыгор вельмі шанаваў прыгожую, багатую, вяльможную панну Бэату, але не заўсёды захоўваў належную вернасьць і ёй. Зусім выпадкова Грыгор здрадзіў і сваю бацькаўшчыну, выдаў вайсковы сакрэт ворагам Беларусі — Лівонскім крыжаком. Панна Бэата памерла з гора. Усе адцураліся ад Грыгора Сулімы.

Адарваны ад роднае глебы, адкінуты тэю вышэйшаю клясаю, з якою ён быў стварыў цесную сувязь, Грыгор Суліма шукаў выхаду з немагчымага, цяжкага становішча.

Гэты выхад ён знаходзіць, адмовіўшыся ад сябелюбства, прылучыўшыся зноў да „грамады“.

На прыкладзе Грыгора Сулімы Сыракомля хоча нам паказаць, як небясьпечна бывае адарвацца ад „народнае“ глебы.

Ксёндз дафінітар (у поэме „Ян Дэмборуг“, „Jan Deboróg“) і шляхціч Піліп з Канопляў (Filip z Konopi) зьяўляюцца, паводле думкі Сыракомлі, прыкладамі тэй карысьці, якую маюць прадстаўнікі іншых станаў грамадзтва ад цеснай сувязі з „народам“.

„Калі прыдзе шэры змрок, дафінітар ходзіць да сялян; ідзе пехатою“… „Падпіраецца ён кіем, ідзе сабе паволі й зьбірае кветкі. Ён і ў палацы, і ў простай хаце дапамагаў, раіў, ўзмацняў дух; з панам і з мужыком быў па-просту — быццам ланцугом якім зьвязваў усіх у вадну братнюю сям‘ю“.

Ён прывучыў і маладога Яна ня цурацца сялянскае працы, не ганьбаваць простымі людзьмі, а апроч гэтага яшчэ даў яму шырокія й глыбокія веды ў розных навуках.

У поэме „Луста хлеба“ („Kęs chleba“) зьяўляецца прыяцель „народу“ шляхціч Лагода, які зжыўся з сялянамі, уваходзіў у іх інтарэсы, і яны шчыра яго любілі й павяралі яму. Наадварот, яго сусед, эксплёататар Забора, быў агідны й не-