Старонка:Наша сялянства, яго прыяцелі й ворагі ў літаратурным адбіцьці (1926).pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

наадварот, тыпы адмоўныя, нават вышаўшы з народу, заўсёды цураюцца яго.

Значыwца, у творах Сыракомлі ёсьць два галоўныя тыпы: дэмофілы й дэмофобы — прыяцелі й ворагі „народу“.

Адарвацца ад роднае глебы, быць неспагадным для народу — гэта здаецца Сыракомлі найгоршаю бядою, якая толькі можа здарыцца з чалавекам. У выніку гэтай адсутнасьці грунту зьяўляецца беспрынцыповасьць, а потым ужо недалёка й да злачынства.

Адзіным лекам ад гэтае хваробы можа быць праца над самым сабою й сувязь з простымі сумленнымі людзьмі.

У поэме „Начлег гетмана“ („Nocleg hetmański“) Сыракомля апавядае нам гісторыю беднага хлопца, які зусім выпадкова вышаў з вёскі ў шырокі сьвет, атрымаў добрую адукацыю і заняў у грамадзтве не апошняе месца.

Гетман заначаваў у хаце лясьніка і зьвярнуў сваю ўвагу на яго сынка — малога Грыгорку.

Грыгор Суліма — адважны хлапец. Узімку, у мяцеліцу бярэ ён дубіну, каб абараняцца ад ваўка, і весела бяжыць у лес шукаць бацьку:

Грыгорку бяруць ад бацькоў і рупна ды старанна займаюцца яго адукацыяю і выхаваньнем.

Настаўнік Грыгора ў ваtннай навуцы, стары вайсковец Дэршняк, тлумачыць яму, што значыць кахаць сваю бацькаўшчыну, — у наступных словах:

„Бараніць сваю бацькаўшчыну! А ці ведаеш ты, малы, што такое бацькаўшчына? Дык вось я табе скажу. Старыя людзі звалі яе сваім жыцьцём, здароўем і служылі ёй шчыра ў долі і ў нядолі. Што такое бацькаўшчына? Гэта сьцены тваёй хаты, гэта яе старая страха з саломы, гэта гоні, засеяныя жытам, якое не дае табе загінуць з голаду, гэта вада роднай рэчкі, якая асьвяжае тваё цела ўлетку, гэта прыгожасьць дзяўчыны, любай твайму сэрцу, гэта тваё неба найбольш прыгожае ў цэлым сьвеце, гэта смак твайго яблыка й цень тваёй яблыні“… „Дык вось, адным словам, бацькаўшчына ва ўсім гэтым: і часткамі і ўся разам. Гэтую бацькаўшчыну мы баронім ад татараў, яе кахаем, яна — наша гордасьць“.

На вялікі жаль, Дэршняк у хуткім часе памёр. А потым маладыя, вясёлыя таварышы адарвалі Грыгора ад паважнае працы, ад кніжак, ад размоў з сталымі, разумнымі людзьмі, ня далі яму магчымасьці выпрацаваць сьветапогляду. „Пры іх забыўся ён аб старым праз поўгода. Часта Грыгор гаварыў: