Старонка:Наша сялянства, яго прыяцелі й ворагі ў літаратурным адбіцьці (1926).pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

номічным фактарам, ставіць фактар псыхічны, а дзеля гэтага верыць, што частка нацыі мацнейшая з моральнага боку павінна перамагчы сваіх ворагаў у хуткім часе, хаця-ж бы яны мелі вялікую экономічную перавагу.

Блізасьць да прыроды, „чорназемнае імкненьне“ („черноземная тяга“, як гаварылі расійскія народнікі), земляробскі інстынкт, „улада зямлі“ і г. д. даюць працаўніку-хлебаробу перавагу над кулаком, бо гэты апошні раней ці пазьней адарвецца ад зямлі і, як той Антэй у казцы, згубіць сваю моц. Апроч гэтага, кулак — індывідуалісты, тады як хлебароб жыве ў грамадзе, і яна ўратуе яго ад моральнага й матэрыяльнага заняпаду. Уласна кажучы, кулакі нават зусім не зьяўляюцца часткаю „народу“, а толькі нейкаю хваробаю, болькаю на яго целе, ненормальным новаўтварэньнем на яго організьме.

Дзеля гэтага захаваньне сялянскае грамады, чаго-б гэта ні каштавала, — вось галоўны пункт народніцкае програмы, цесна зьвязаны з усёю ідэолёгіяй народніцтва.

Маючы на ўвазе высокія моральныя рысы „народу“, абавязкова трэба ўтварыць з ім найцясьнейшую сувязь, атрымаць ад яго ўсю моральную карысьць, якую ён можа даць інтэлігенцыі, а за гэта прынесьці яму ў дар пакуль што хаця-б толькі простую пісьменнасьць,

Урэшце „хаджэньне ў народ“ магло мець на ўвазе й паважныя навуковыя мэты — зьбіраньне фактаў народнае творчасьці, вывучэньне асаблівасьцяй быту і г. д. Гэта мела значэньне і для нацыянальнае сьвядомасьці.

У мінулым сталецьці шмат якія народы прачнуліся для сьвядомага нацыянальнага жыцьця.

У Беларусі ды Украіне сярод тых кляс грамадзтва, якія былі згубіўшы нацыянальнае самапачуцьцё, зьяўляецца зноў цікавасьць да ўсяго свайго, роднага, блізкага, пачынаецца „збліжэньне з народам“.

Інтэлігенты ня толькі носяць сялянскую вопратку, ня толькі гамоняць з мужыкамі аб іх справах і цікавяцца песьнямі ды казкамі, але ўжываюць народную мову ў літаратуры.

Людвіг Кандратовіч, які пісаў пад імем Уладыслава Сыракомлі польскія вершы, карыстаўся й роднаю беларускаю моваю. Адзін яго верш рэволюцыйнага зьместу пачынаецца такімі словамі: