Наша сялянства, яго прыяцелі й ворагі
ў літаратурным адбіцьці
(Рысы народніцтва на беларускай глебе ў творчасьці Сыракомлі)
Маючы на ўвазе паказаць рысы народніцкага сьветапогляду ў творчасьці Кандратовіча Сыракомлі, можна было-б, як гэта цяпер робіць большасьць дасьледцаў грамадзкага жыцьця, выявіць супярэчнасьць паміж народніцкім дуалізмам і марксыцкім монізмам.
Але ня гэта зьяўляецца нашаю мэтаю.
Мы хочам даведацца, наколькі сьветапогляд Сыракомлі блізкі да народніцтва. Дзеля гэтага мы павінны мець на ўвазе галоўныя падставы ідэолёгіі народніцтва.
Перш за ўсё — што такое „народ?“
Гэта ня тое самае, што нацыя, бо ў яе склад уваходзяць, напрыклад, усе беларусы, а народнікі адрозьніваюць „народную“ частку жыхарства ад „ненароднай“.
Гэта таксама не зьяўляецца й клясаю ў соцыолёгічным сэнсе, бо кляса — група з аднолькаваю рольлю ў вытворчасьці, а тут мы гэта не заўсёды бачым.
Дакладней за ўсё „народ“ (паводле народніцкае ідэолёгіі) можна прыраўнаваць да аднаго стану — да стану сялянскага.
Але сялянства, знаходзячыся ў розных экономічных умовах, ня мае адзінства, суцэльнасьці, ніякае супольнасьці інтарэсаў і мэт ад таго часу, як ня існуе прыгону.
Вясковыя заможнікі ды бедната — вось два варожыя групаваньні ў адным і тым самым „народзе“.
Літаратура як навуковая, таксама й мастацкая даўно заўважыла гэты факт, бо ён відавочны, але пісьменьнікі-народнікі не заўсёды бачаць яго вынікі, ня часта адзначаюць бязумоўную супярэчнасьць інтарэсаў дзьвёх сялянскіх кляс. Народнік, на падставе свайго дуалістычнага сьветапогляду, поруч з эко-