Перайсці да зместу

Старонка:Наша сонца (1932).pdf/142

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

штука. Тут трэба элястычнасьць… а ён гатоў за сваю этнографію дзяржаву прадаць.

— Ну, што вы, што вы! Ён чалавек… ідэёвы.

— Так, так, так! Якраз трапілі пальцам у неба!.. Недалёкі яшчэ той час, калі Шастакоў лётаў з Бэрліну ў Прагу, а з Прагі ў Львоў, шукаючы выдаўцоў для сваёй «Орнамэнтацыі»… Не, панове, няхай ён будзе вучоны, няхай займаецца гэтай самай этнографіяй. Хіба гэта нам не карысна?

— — «характар: плоскія лапаткі, як мы ўжо зазначылі, зьмяшчаліся толькі па рагох, самыя-ж муры падзяліліся лапаткамі, у разрэзе паўкруглымі, у відзе шырокіх палавінных калюмн на маленькіх плоскіх выступах. Падобная апрацоўка муроў пры дапамозе паўкруглых лапатак, якая толькі як выключэньне»— —

— Такім чынам, пост міністра народнай асьветы мы даручым Загржыцкаму. А вайсковым міністрам…

— Панове! Успомнім нашага слаўнага Булак-Балаховіча! Ён для бацькаўшчыны паслужыць ніколі не адмовіцца. Дай і замежжа падтрымае гэта…
— О! Гэта ідэя, за якую варта ўхапіцца!..

— — «сустракаецца на Украіне, можа лічыцца тыповай для смаленскай архітэктуры XII сталецьця, і ўжываецца, апроч таго, і ў некаторых іншых беларускіх помніках, як, напрыклад…»— —

— Што з вамі?

— Вы яшчэ тут? Загрыжыцкага арыштавалі, у Пэкеліса вобыск, да Шастакова прыходзілі і…

— Забралі яго? А дакуманты?

— Фуу! Замарыўся як! Дакуманты? Дакуманты ён пасьпеў схаваць у сына… Вось яны.

— Давайце сюды. А цяпер разыходзьцеся… Яшчэ чаго добрага сюды…

— Зыгмусь! Садзіся за рояль. Пашлі, пашлі!..

— Спакойнага сну. Не забудзьце паведаміць Носіка, яго чамусьці ня было сёньня…

— Можа і яго…

— Бяз панікі, бяз панікі, таварышы!..