Перайсці да зместу

Старонка:Наша сонца (1932).pdf/141

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

доктар, чуў, а слоў зразумець ня мог, улавіць іхны сэнс не ўдавалася.

Думаў Анатоль так:

— «Бязумоўна, я хворы… Нэрвовае нешта… Але бацька? Бацька застойвае ад мяне нешта дужа важнае… А тут… тут гэтыя арышты… учорашні вобыск»…

Поўз у вокны ружовы туман, нібы пенка варэньня, поўз у вокны ружовы туман сьвітаньня. У пакоі — на падлозе і столі — нарадзіліся празрыстыя блікі, і ў трумо — у люстраным ягоным абліччы — убачыў Анатоль бледы свой твар з прыпухлымі кругамі пад вачыма.

— «Удзень пагавару з бацькам канчаткова. Або—або» — ён падышоў да вакна і апусьціў штору.

6

«У царкве Кірылаўскага манастыру фасады падзяляліся пры дапамозе плоскіх, простакутных у разрэзе лапатак. Такога самага тыпу лапаткі і наогул былі больш пашыраны ў будынках бізантыцкага тыпу, пачынаючы з солунскіх і афонскіх цэркваў і канчаючы ўзорамі славянскіх адменьнікаў бізантыцкага архітэктурнага стылю; у большасьці кіеўскіх будоў, за малымі выняткамі, а таксама ў ноўгародзкай і пскоўскай архітэктуры ўсюды для падзелу муроў ужываліся амаль што выключна» — —

— Мой новы роман, спадзяюся, будзе адпавядаць нашым надзеям і жаданьням!

— Ооо! Я заўсёды ведаў, што вашае пёрка будзе служыць бацькаўшчыне!

— — «плоскія лапаткі, і толькі ў некаторых валадзімера-суздальскіх тыпах яны ажыўляліся тонкімі пілястрамі. Тымчасам, у сьмядынскай царкве сьляды надворнае апрацоўкі фасаду маюць крыху іншы» — —

— Што профэсару Шастакову даручыць, не, не! Я катэгорычна протэстую!

— Чаму, доктар? Ён-жа цалкам з намі.

— Вельмі добра, усё вельмі добра. Але пост міністра народнай асьветы ў нашай рэспубліцы — гэта вельмі цяжкая