Перайсці да зместу

Старонка:Наша сонца (1932).pdf/140

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Вы так позна… — зазначыў доктар, выцягваючы з кішэні насоўку.

Анатоль наліў шклянку малака і, сёрбаючы яго, рэзка адказаў:

— Для мяне заўсёды рана!..

Доктар стрэліў акулярамі ў профэсараў твар і той пасьпяшаўся ўсьміхнуцца ветлівай і спачувальнай усьмешкай.

— Гэта па вашай маладосьці, Анатоль Іларыёнавіч, вам так здаецца. Ёсьць анэкдоцец вясёленькі пра яўрэя, які на цягнік апазьніўся… Кхе, кхе…

Піў малако Анатоль, і чуў, крычыць чалавек, стогн, хрыпеньне, зазыў да лютасьці і рогат, пераможны рогат у гэтым голасе нявідочнага чалавека. Ня вытрымаў Анатоль, рэзка ўстаў з-за стала, адставіўшы з шумам крэсла.

— Анэкдот гэты да вас прыстасаваць зусім няцяжка, доктар!

Хваравітай ружовасьцю заліўся доктараў твар, захваляваўся профэсар і заклапочана зазначыў сыну.

— Будзь, Толя, хоць крыху корэктным да госьця… Ты змарыўся за дзень, ідзі адпачні. А мы пасядзім з гадзінку яшчэ… Справы ёсьць.

— Справы? — У Анатолевым голасе прагучэла пагроза. — Справы? — Ракавое пытаньне сваё паўтарыў у другое, ломячы папяросу. — Ведаю вашы справы… зладзейскія! Не схаваеце!..

Профэсар глядзеў здэтанавана на сына, колькі хвілін панавала ў сталовай глыбокая — амаль драматычная — паўза, цішыню першым парушыў доктар.

— Што вы ведаеце? — першым парушыў цышыню доктар, і гэтае неасьцярожнае запытаньне было недарэчы, здрадзіла гэтае запытаньне самому-ж доктару.

— Толя, Толя! — ледзьве чутна акамянелымі вуснамі прашаптаў профэсар. — Ты хворы?

— Так, хворы, татусь!.. Табою хворы — і вышаў з пакою, адбіваючы гучна — адзін-за-адным — свае крокі.

Пасьля ўсяго гэтага ён сядзеў на канапе, паціраючы спацелы свой лоб, чуў, як там, у сталовай, устурбавана гаварыў профэсар, пярэчыў яму агідным пісклявым фальцэтам