Перайсці да зместу

Старонка:Наша сонца (1932).pdf/139

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Гэта правільна. Аб чым казаць.

… Як ішоў Анатоль дахаты, усё чулася яму, што ў начных гуках гораду крычыць чалавечы голас: стогн, хрыпеньне, зазыў да лютасьці і рогат, пераможны рогат былі ў гэтым голасе. Узнэрваваны і ўшчэнт змораны, Анатоль перапыніў рамізьніка, што соладка спаў на фаетоне, уткнуўшы нос у рукаў, назваў хатні адрас і — паціскаючыся ад холаду — сказаў:

— Гані толькі хутчэй…

Зацокалі капыты аб брук, і ў гэтым цокаце Анатолю пачуўся халерычны рогат нявідочнага — «Ах, як замарыўся за дзень!» — чалавека. І тады, як пад’ехалі да дому, Анатоль нават не чакаў ад рамізьніка рэшты і падняўся па ўсходцах. Доўга шукаў па кішэнях ключа, увайшоў і —

5

— Гэта небясьпечная рэч, профэсар! Не, вы павінны згадзіцца, што мне лепш заставацца на-нач у вас…

— Я вас разумею… эээ… надзвычайна добра разумею, але скажэце на ласку, хіба мая кватэра застрахавана?

— Да вас ня прыдуць… Вы… — голас дайшоў да шэпту, потым пачулася бяссэнсоўнае мычаньне Іларыёна Даменікавіча.

— Ну… і сын…

Ля дзьвярэй, трымаючыся за порт’еру, стаў Анатоль.

— Добры вечар, доктар!

Вочы былі захаваны пад акулярамі і разгледзіць іх Анатолю не ўдалося. Але па тым, як увабраў доктар галаву ў плечы, як засьпяшаўся, устаючы з-за стала, павітацца і — вось гэта галоўнае, бо доктар трымаўся заўсёды асноўных азоў гігіены — працягнуў руку, — па ўсім гэтым зразумеў Анатоль, што сьпешкай, рухамі хацеў захаваць доктар сваю ўстурбаванасьць.

— А я думаў, татусь, што ты сьпіш… Другая гадзіна.

— Эээ… — адно здолеў прамармытаць Іларыён Даменікавіч.