Перайсці да зместу

Старонка:Наша сонца (1932).pdf/138

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

(дынамо ніколі ня вухкае, ня гудзіць і ня чохкае, як думаюць часта поэты; наадварот: у голасе дынамо ёсьць пяшчотны гук, што чалавечым голасам можна перадаць як нешта сярэдняе паміж «в» і «ф», ад гэтага сярэдняга паміж «в» і «ф» пачынаецца разьбег галосных, — гэта амаль што стогн, але стогн не адчаю, а стогн рашучасьці), — праз лязг мэханічнага крану, праз звар’яваныя ад тэмпу галасы чуў — ня чуў, а здавалася, што чуе — чуў Анатоль чалавечы крык. Было шмат чалавечых галасоў у начной музыцы завода, але гэты крык быў нейкім сваяасаблівым, ён — гэта моцна адчуваў Анатоль — не належаў ніводнаму з людзей, што працавалі ў гэты час.

— Слухай, Пятрусь, хто гэта крычыць так?

— Здаецца… ніхто. Здалося табе… Ты вячэраў сёньня?

Анатолю зрабілася сьмешна ад таварышовага запытаньня, але прышлося прызнаца, што павячэраць не пасьпеў

— Ну, вось… Змарыўся, і табе здаецца… Але ты лепш парай, што з цэхам рабіць? Рабочых і так няма, а тыя, што ёсьць, не рабочыя, а… ну, хіба можна выконваць програму?

— Трэба перад Шыхтарам паставіць пытаньне рубам. Гойку трэба зволіць і справе канец.

— Яно так, зразумела, — паківаў галавой Карновіч і запаліў новую папяросу. — А хто замест яго рабіць будзе? Хіба бяз майстра з гэтымі «навабранцамі» будзеш працаваць?

— Дык спагнаньне на Гойку накласьці. Ужо досыць Шыхтэру ня бачыць Гойкавых учынкаў. Стаўце пытаньне аб ім на сходзе. А галоўнае — ударніцтва разгарнуць трэба, каб кожны рабочы адчуваў адказнасьць пэўную.

— Прыдзецца паспрабаваць, а то… чорт ведае, што будзе! мэханічны зарэжа завод, няйначай.

З цэху вышлі рабкоры. Адзін аднаго перапыняючы, расказвалі аб тых непарадках, што выкрылі пры налёце, аб тым, якія будуць рэальныя вынікі ад гэтага налёту.

— Наўрад ці прышыбеш плакатамі Гойку, — сказаў адзін з рабкораў з сумненьнем.

— Дарма, — перапыніў яго Шастакоў. — Калі на яго ня ўзьдзейнічаюць плакаты, дык моладзь падцягнецца. Хіба ў адным Гойцы справа?