Перайсці да зместу

Старонка:Наша сонца (1932).pdf/135

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

конгрэсу Рады, вяртаючыся з Бэрліну ў Чэхію, ён, Іларыён Даменікавіч Шастакоў, пайшоў у вагонную прыбіральню. Адчыніў дзьверы і паддаўся назад: у прыбіральні ён убачыў два тупыя абліччы мужчыны і жанчыны, занятых сваёй справай. У замяшаньні профэсар бяссэнсава прамармытаў:
— Entschuldigen Sie, ich habe mich geirrt…[1] — —
і паўстала прыкрасьць, што тупыя абліччы не пачырванелі ад далікатнага яго прабачэньня, а вуграстае аблічча, што належала мужчыне, нават ашчэрылася на яго залачонымі грабянямі роту. Адчуў профэсар Шастакоў тады ў вагоне «Бэрлін—Прага», што няма на сьвеце нічога больш прыкрага за далікатную ману: профэсар ня думаў памыляцца, ідучы ў прыбіральню…

— Нэня… эээ… Марыля, слухайце, — паклікаў профэсар работніцу. — Адчынеце ў печцы уюшку…

Уся постаць работніцы Марылі ўдавалася з сябе вялізарны пытальнік, а ў вачох быў такі выраз, нібы зьбіралася Марыля сказаць старому профэсару: «Ці не ашалелі вы?»

— Эээ… раматус, раматус, бясспрэчна і ішыяс… — растлумачыў ён раптоўнае сваё дзівацтва. — Халодна, ведаеце, эээ…

Ён пайшоў да дзьвярэй.

— … Марыля…

А потым праз колькі часу сядзеў перад печкай і кідаў у агонь паперку за паперкай, прыслухоўваючыся да шархатаньня ў Анатолевым пакоі.

4

Над уваходам цьмяна паблісквала, туга аплеценая драцяным каптурком, электрычная лямпка. Як адчынілі дзьверы — Анатоль аж зжахнуўся: ён ніколі ня быў у цаху ўначы, ня прывык бачыць яго маўклівым і мёртвым. Менавіта мёртвым, бо якое-ж яшчэ можа прыйсьці параўнаньне на розум, калі бачыш новыя, нядаўна пастаўленыя вар-

  1. Прабачце, я памыліўся…