Перайсці да зместу

Старонка:Наша сонца (1932).pdf/136

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

штаты бяз руху, ня чуеш прарэзьлівага, стогну, верашчэньня жалеза, ня бачыш заклапочаных людзей за гэтымі варштатамі. І такія-ж лямпкі, аплеценыя лямпкі, аплеценыя драцяным каптурком, кідалі згары — са столі — мутнае сьвятло, і ў гэтым сьвятле халодным бляскам паблісквалі целы варштатаў.

— Тааак, — здэтанавана працягнуў Анатоль, уваходзячы ў мэханічны.

— Ніколі хіба ня бачыў? — засьмяяўся сакратар комсамольскай ячэйкі Пятрусь Карновіч, і сьмех ягоны рассыпаўся водгульлем па пустым корпусе — вось тут наша і бяда. Завод пусьцілі, а рабочых рук не хапае. Добра яшчэ, што ліцейны ідзе на тры зьмены, а то-б зусім макам селі. Ну, хлопцы, пачынай агляд, — зьвярнуўся ён да рабкораў.

Па два рассыпаліся па цаху. У канторцы — за шклянымі сьценамі яе — засьвяцілі лямпку.

— Малюй, Сімка, плакат. Варштат Стоўпнэра выведзены са строю сёньня. Вінаваты Стоўпнэр, які пусьціў варштат на іншую скорасьць.

— Пачакай, пачакай! А хіба гэта Стоўпнэр вінаваты?

Напоўслове прыпыніўся, зірнуў пытліва на Карновіча і разьвёў рукамі.

— Ну а хто-ж?

Карновіч браў мастака Сімку за плячо і тлумачыў яму:

— Тут ня ў Стоўпнэры адным справа, браток. Гэта-ж трэба разумець! Колькі ў нас Стоўпнэр працуе?

— Здаецца, месяц!

Прыцмокнуў губамі Карновіч, і гэта зразумелі ўсе прысутныя так, што нешта большае ведае Карновіч.

— Не здаецца, а месяц, галава ты разумная. Адкуль-жа яму ведаць, як з варштатам абыходзіцца?

— А майстар навошта?

— Во, во! Ты так і пішы на плакаце. Майстар Гойка, дзе ты быў?

Спрытна запрацавалі рукі мастака Сімкі і з-пад прымітыўнай яго прылады для маляваньня адно за адным пачалі нараджацца словы: «Майстар Гойка, дзе ты быў? Ці ня ў «Мамы» піва піў?»

Навокала дружна зарагаталі.