Перайсці да зместу

Старонка:Наша сонца (1932).pdf/134

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У дзьверы пастукала работніца (клікалі яе Марынай, але стары профэсар упарта называў яе Нэняй, — Марыля прывыкла да дзівака-профэсара) — і, бяз дай прычыны зачырванеўшыся, сказала:

— Чай гатовы… Ідзеце вячэраць…

Сядзелі адзін насупраць аднаго. Як толькі зірнуў Анатоль у бацькаў твар, дык адразу прыкмеціў нейкую няёмкую вінаватасьць на ім. Але што мог рабіць бацька ў ягоным пакоі? Не па Мэрынга-ж ён прыходзіў!.. Моцна ў Анатолевай галаве засела здагадка, другі Анатолеў сьвет — ён пачынаецца за дзьвярыма ягонага пакою — апанаваў думкамі.

— Гм… — першым падаў голас профэсар, намазваючы маслам хлеб і разразаючы яго на маленькія кавалкі.

— Я чуў, татусь што арыштавалі профэсара Загржыцкага… Ты гэта ведаеш?

І сын заўважыў, як зьбялелі бацькавы вусны, як на адзін момант, толькі на адзін, перастаў профэсараў рот перажоўваць хлеб. Але потым — ураз — Іларыён Даменікавіч, злавіўшы на сябе Анатоліяў позірк, схаваў глыбака сваю заклапочанасьць, нацягнуў на твар грымасу бязуважнасьці і пуставаценькай зацікаўленасьці.

— Нну? Ня чуў, ня чуў… А я вось грошы…

Позірк быў упарты і профэсар зьлёгку пачырванеў, і гэта канчаткова пераканала Анатоля, што бацька маніць.

— … грошы яму вінаваты, — гусьцела чырвань профэсаравага твару.

І таму, што добра разумеў Анатоль бацькаву ману, добра бачыў, што бацька хоча ня выказаць перад ім таго, што прымусіла пасінець губы і потым усьлед за гэтым — пачырванець у твары, не распытваў яго і, дапіўшы чай, сьпехам пайшоў да сябе.

Адчуваньнем прыкрасьці захлынаўся Іларыён Даменікавіч. А за гэтым усім — за прыкрасьцю, за пакутлівымі здагадкамі, што сын убачыў ягоную раптоўную здэтанаванасьць, за зубным болем — за гэтым усім паўставаў маленькі, туманны яшчэ — але паўставаў упарта — жах. Быў такі выпадак у профэсаравым жыцьці. Пасьля «гістарычнага»