Перайсці да зместу

Старонка:Наша сонца (1932).pdf/132

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пакіўваў галавой профэсар Шастакоў — «Айяя, айяя!» — усьміхаўся дробненькай сваёй, маладушнай — і журботнай чамусьці — усьмешкай.

— Ах, малады чалавек! — Ах, Бурлак… ээ… таварыш Бурлак! — Пакіўваў галавой і патрасаў тоненькімі — з барвовай пухлінай — пальцамі. — Гэтага патрабуе наша навука, этнографія, гісторыя… Наша этнографія, ээ… таварыш Бурлак. Як ваш настаўнік скажу вам — і гэта запомніце цьвёрда! у далейшай рабоце спатрэбіцца! — не падыходзьце да навукі нашай, да нашай профэсіі з вузка ўтылітарнай задачай… Не забывайце… гм… што навука, Бурлак, ээ… таварыш Бурлак, што навука — для ўсіх і для ўсякага.

— Баюся, што з гэтай тэмы нічога не атрымаецца, — сказаў Бурлак, і гэтыя словы — прасьцей — разумець трэба было так: не атрымаецца, бо ня хачу, каб атрымлівалася. — —


— — на гардзінах ляжалі сьветлыя чатырохкутнікі, народжаныя сьвітаньнем; рыпела, уздыхала, скуголіла цішыня безьліччу незразумелых, гукаў, а праз гэтую тканіну ішлі ў пакой, на ложак, пад коўдру, біліся ў вушы —
— Цззын… цззын… цззын… —
бомы гадзіньнікавыя.

3

Пасьля таго дню, калі пакінуў Анатоль стаходзкіх сваіх таварышоў, прайшло часу шмат. Скончыўся гадавы водпуск і зноў вярнуўся Анатоль да вучобы, да унівэрсытэту, зноў вярнуўся да партыйных сваіх нагрузак — паслаў райком яго на завод. Быў завод новым, нядаўна пушчаным у ход, і прышло на завод шмат людзей, што ніколі ў жыцьці і не стаялі за варштатамі, — большасьць людзей прышла з палёў: яшчэ млелі гарачынёй рукі, натруджаныя касой.

Былі ў Анатоля два сьветы. Намагаўся ён аб’яднаць, зьлітаваць іх гэтыя сьветы — у адзін, аб якім дбала развага, дбаў розум, аб якім сьпявала сэрца юнацкае. Як прыехаў у