Перайсці да зместу

Старонка:Наша сонца (1932).pdf/122

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Людзі ўраз вызваліліся з-пад ціску гэтага недаўменнага «тааак», і вось колькі чалавек кінулася на штабель, мокрыя бярвеньні, ціснучы на плечы, адарваліся ад свайго ўлежанага месца, тупымі канцамі сваймі уйшлі ў густы напаўзмрок.

— Сьцеражыся!

— Раз, два, тры!

Паршыя бярвеньні, аддаючы тупым стукатам, пакаціліся долу, і тады, як учулі гэты стукат, кінуліся да штабэляў усе прысутныя. Бервяно за бервяном, наганяючы адно другое, пакаціліся яны па зямлі: — ішлі сьпехам, гонячы рукамі бярвеньні, у два шэрагі комсамольцы, спачатку іх было няшмат, а потым шэрагі зрабіліся даўгімі, у непакойлівы нэрвовы гуд увязаліся жаночыя галасы. —

Бегла рака, нібы вялізарны статак зьвярыны ад ляснога пажару, — вось якраз так, апраўдваючы параўнаньне, вылі, лемантавалі, стагналі, скуголілі хвалі, ішлі над ракой, б’ючы яе, у розных кірунках вятры, ішлі, находзячы адна на адну, нібы крыгі, валатоўкі-хмары, бегла рака, губляючы сваё рэчышча, заваёўваючы берагі, беглі хмары, нібы неспадзеўкі зачапіўшы змрок: над роілам хваляў, вятроў і хмар, якраз адваротна пропорцыянальна іхнай хуткасьці, ішоў золак.

Вада залізвала земныя раны.

Па калена ў вадзе ішлі з бервяном комсамольцы, а крыху далей — у вадзе — крычаў чалавек.

— Давай сюды! Памажы, вада падмывае.

Да яго кінуліся. Першым дабег Шастакоў, дабег і ўбачыў: сарвалася бервяно і гайдаецца на хвалях — вось, вось сплыве з вадой.

— Бяры!

Схапіў Шастакоў бервяно, напружыў сілы, паддаў усім тулавам наперад, рвануў.

Як выбіліся на сухое, тады Шастакоў павярнуўся і пазнаў у чалавеку: Міколу Длугача. Той ад сілы дыхаў, абціраючы рукой мокры, запэцканы твар.

— А ўсё-ж перамаглі бервяно, Мікола!

— Каб мы ды не адолелі!