Перайсці да зместу

Старонка:Наша сонца (1932).pdf/123

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пайшлі да людзей, што сабраліся на ўзьбярэжным узвальлі, — былі тут і комсамольцы, і вучні, былі тут і беспартыйныя. Густымі валамі бушавала хваляваньне.

— Вытрымае, ня можа гэтага быць, — казаў Калесьнікаў, пакіўваючы галавою у бок мосту.

Спаўзаў змрок, і перад людзьмі паўставала грандыёзная карціна народжанага ў хвалях вятрох і хмарах раньня. Сьціх дождж, нізка прылеглі да зямлі вятры: расплываліся хмары, і вось паміж імі — гэтымі хмарамі — высьпяваў гарбуз (— сонца ішло ўгару).

— А ўсё-ж разгрузілі лес у час. Яшчэ-б хвілінка і — усё чыста пайшло-б!

Унізе выла, напаўняючы рэхамі прасьцягі, рака, неабдымнай была яна — сваволілі, гармідарылі, лемантавалі хвалі. А над усім гэтым плыло, сьцякаючы парным малаком, сонца.

— Сёньня, хлопцы, ваша чарга ехаць. Учора прыехалі брыгадзіры з гораду, на падмогу. Адно цьвёрда помніце: моцна гуртуйце колгасы, па-бальшавіцку.

— Слухай, Шастакоў! А калі мост пойдзе? Прыдзецца чакаць тады.

Упялі позіркі. Парэнчы мосту — (яго будавалі летась) — паблісквала на сонцы. Мост злучаў два адцінкі шашы, і там, на тым беразе, вада падступала да насыпу. Сапфірамі і аквамарынамі паблісквала водная роўнядзь на сонцы.

— Вытрымае мост, хлопцы, вось убачыце — вытрымае!

У напрамку мосту бег Мікола Длугач, шырока, нібы крылы, раскідаў рукі.

— Павінен вытрымаць. Разумееш? — павінен!