Перайсці да зместу

Старонка:Наша сонца (1932).pdf/119

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ён сеў. І тады Андрыенка кінуў аловак, паварушыў рукой валасы і сказаў:

— Хлопцы! Длугач, як высьветлілася, п’яніца. Мала гэтага, ён праводзіць вечары ў кампаніі хуліганьня. Пазаўчора мы яго бачылі з… проста паверыць цяжка!.. Ён быў з сынам Кранцэвіча.

— Хто гэта бачыў?

— Длугач, ты слова потым мець будзеш. Сядзі цяпер.

— Не мані, што бачыў. Ніхто мяне ня бачыў, гэта… гэта дэмагогія!

Недакураная папяроса паляцела на падлогу, энэргічнымі крокамі падыйшоў да стала Шастакоў.

— Дай мне… Калі ты, Мікола, хочаш ведаць, хто бачыў, дык я табе скажу. Я бачыў.

— Дзе гэта, калі?

— Пачакай, скажу. Я таварышы, увесь час лічыў Длугача добрым комсамольцам. Дый тут, у нардоме, ён такім і быў. Я ня верыў таварышам, якія расказвалі мне пра яго… Але Жэня мне расказала пра іхныя адносіны, пра… Адным словам, учора я пераканаўся ў тым, што Длугач — ня наш, што ён ня выхаваўся ў комсамольскіх шэрагах. А табе, Мікола, параю, калі ты будзеш піць з Кранцэвічам, дык завешвай фіранкай вакно. Дзівак-чалавек! Выпадкам з майго вакна, я ўбачыў, як вы пілі, чуў, як ты лаяўся, чуў твае выказваньні аб комсамоле. У п’яным выглядзе, ведаеш, дрэнна ў цябе гэта атрымліваецца, брудна…

Длугач узьняўся з лаўкі.

— Хлопцы, гэта мая асабістая справа і я не дазволю ўказваць мне, як жыць.

Крута павярнуўся і вышаў з залі.

Калі падлічвалі галасы — за выключэньне Длугача — іх было: дваццаць адзін.

18

Ледзяныя сасулькі на дахах заплакалі буйнымі сьлязьмі.

Гэтыя сьлёзы заблішчэлі на сонцы.

Каля кузьні стаялі гаспадары, трымалі на павадку коні: падкоўваць прывялі.