Перайсці да зместу

Старонка:Наша сонца (1932).pdf/117

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ючыся ў форму думкі — сьпеў нутраны нейкі імпульс: хутчэй, хутчэй!

І як прыходзіў ў нардом, сустракаліся дружным — «Ааа!», і бачыў: шмат сабралося народу, хоць і рана зусім.

Шастакоў з Патапенкам хадзілі па залі, уздоўж шэрагаў лавак і пра нешта горача гаварылі. На Патапенкавым твары ня было ўсьмешкі, сур’ёзным быў твар і Шастакова. Доўга яны хадзілі так уздоўж лавак, аж покуль гадзіньнікавая стрэлка не падпаўзла да пяці.

Машынальна Патапенка выцяг з кішэні свой гадзіньнік, зірнуў на яго, потым, сказаўшы колькі слоў Шастакову, яшчэ раз, нібы забыўся, якая гадзіна.

— Ці скора пачынаць думаеце? — запытаўся ён у Андрыенкі, прыпыняючыся каля грудку комсамольцаў. — Усе прыйшлі?

— Акрамя Длугача ўсе.

— Ну, так яно і павінна было быць, — сказаў Патапенка. — Давайце пачынаць, я яшчэ н’ат не абедаў.

Расьселіся па лаўках. У самую апошнюю хвіліну, калі трэба было адкрываць сход, Андрыенка сарваўся з месца і пабег шукаць графіна. Яго чакалі моўчкі. Шастакоў курыў папяросу за папяросай, круцячы дым у колцы. Раптам адчыніліся з рыпам дзьверы, на парозе стаяў Длугач. Усе прысутныя ўраз зірнулі на яго, і вось пад гэтымі позіркамі, упяўшы ў падлогу вочы, блытаючыся ва ўласнай хадзе, прайшоў у залю загадчык нардому, сеў на задняй лаўцы і разгарнуў газэту: яна закрыла Длугачоў твар.

Андрыенка вярнуўся з графінам.

— На абвестцы дню адно пытаньне… аб комсамольцу Длугачу… Патапенка, ты будзеш гаварыць?

Па праўдзе сказаць, няёмка было Андрыенку і гэтая няёмкасьць зблытала абмеркаваную загадзя ўступную прамову — запытаньне да Патапенкі было саломінай, што павінна была выратаваць сход.

— Таварышы! Шмат гаварыць ня трэба. Вы ведаеце, што перад намі стаіць грандыёзная работа. Ідзе вясна, а гэта азначае, што наша комсамольская організацыя становіцца