Перайсці да зместу

Старонка:Наша сонца (1932).pdf/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

17

Андрыенка ідзе на сход адзін. Але прывычка мацней за жаданьне: ён прыпыняецца ля доміка, пафарбаванага ў жоўты колер, бярэцца за ручку дзьвярэй, хоча іх адчыніць і — аднімае руку. Андрыенка крута паварочваецца на месцы, складае губы для посьвісту і ідзе далей.

— Зайсьці ўсё-ж трэба было-б, — непакояцца ў Андрыенкавай галаве думкі. — Хіба ён не таварыш мне?»

Але за гэтымі думкамі — усьлед — ідуць другія, больш акрэсьленыя, больш пэўныя. Гэтыя думкі дбаюць аб комсамольскай этыцы, аб тым, што ягоны таварыш — як ніяк — гэтую этыку страціў.

З супрацьлеглага канца мястэчка да нардому ідзе Самайловіч. Ён, як і іншыя члены бюро, у апошні раз абмяркоўвае пастанову, шукае абвяржэньняў гэтай пастановы, але абвяржэньняў ня знойдзеш: справа ясная, зразумелая кожнаму.

Жэня, як заўжды, ідзе не адна. 3 ёю — падмінаючы нагамі парыжэлы забруджаны сьнег — ідуць комсамольцы, ідуць работніцы арцелі. Весела ў гэтай купцы людзей, якія сьпящаюцца на сход.

— Хлопцы! Чаго гэта мы разагналіся, нібы на пажар? Там, напэўна, яшчэ нікога няма.

Але словы застаюцца словамі: комсамольцы са сьмехам пусьціліся навыперадкі — толькі хрумстае сьнег, а калі так, дык не адставай, ня страчвай солідарнасьці:

— Так усе разважаюць і заўсёды позьняцца.

Жэні горача. Гарыць марознай цяплынёй твар. Хочацца расшпіліць гузікі паліта, каб вецер падхапіў крысы ягоныя, каб гнаў гэты вецер яе шпарчэй яшчэ і яшчэ. Але Жэня стрымліваецца — застудзіцца можна. А адстаць — не адстанеш: ёмка ісьці ў нагу з вясёлымі сябрамі, пад марш комсамольскі, нага ў нагу.

Першы раз у гісторыі Стаходзкай ячэйкі было так, каб зьбіраліся на сход раней прызначанай гадзіны. Кожны ішоў і думаў, што яшчэ рана, няма куды сьпяшацца, што ў нардоме нікога няма, але спачатку падсьвядома, потым выліва-