Перайсці да зместу

Старонка:Наша сонца (1932).pdf/114

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пад градам позіркаў Нохім стаў сьпіной да рабіна, потым — павольна — пайшоў да выхаду, і ўжо ля дзьвярэй сказаў:

— Гора табе, стары яўрэй! Сорам табе, былы мой сябра Мэер! Сорам, вялікі сорам!

— Нохімке! — нязграбана растапырыўшы рукі, пайшоў проста на яго.

— Ганьба рабіну, які страціў давер’е яўрэяў, — і адчыніўшы дзьверы: — Аб чым турбуешся, стары яўрэй? А дзе твая дачка, дзе яна?

І ліпкую, нібы патака, цішыню расьсекла адчайнае і грознае пытаньне:

— Нохімке, ну?!

У ліпкае месіва цішыні лінулі нязьлічоную колькасьць вады — пацёк шэпт, узмацніўся, вырас у гармідар.

— Ідзі дахаты, Мэер! Я чую, як кліча цябе твая жанка, няшчасная Эстэр!

А працягам усяго гэтага нязвычайнага для стаходзкай сынагогі здарэньня для рабіна Калмановіча было:

— Ай, а клог цу мір, а клог цу мір! — лемантавала, рвучы сівыя свае валасы, старая Эстэр.


Нясьмела пастукала ў дзьверы. Счакала хвіліну, паўтарыла стук. І тады з-за дзьвярэй, з глыбіні пакою, пачуўся жаночы голас — знаёмы і разам з тым — нейкі нечаканы — жаночы голас:

— Можна, уваходзьце.

Жэня ляжала на канапе, трымаючы ў руках кнігу. Як увайшла Роза — кніга адляцела ў бок і Жэня ўсхапілася ёй насустрач.

— Роза! Ай, мілая, каго я бачу! Вось нечаканасьць якая! — і раптам прыпынілася, нявыказаным засталося зьдзіўленьне і яно — гэтае зьдзіўленьне — лягло на твар. Схмурнелае было Розіна аблічча.

— Што ты?