Перайсці да зместу

Старонка:Наша сонца (1932).pdf/113

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вочы. Потым устрапянулася, матнула галавой, нібы атрасаючы з валасоў кроплі дажджу, сказала:

— Слухай… Я хочу расказаць табе… Ну, як табе сказаць? Аб сваім сказаць хочу… Парады прасіць…

— Парады? Ну, слухаю, — не хаваючы зьдзіўленьня, адказаў Шастакоў.

16

І рабін Калмановіч прымушан быў згадзіцца, што яго козыры паволі, але дужа ўпарта плывуць з рук. Ён спрабаваў быў пропаведзь у сынагоге сказаць, заклікаў у ёй ратаваць дзяцей сваіх, бараніць нацыю. І можа зрабіла-б уплыў ягоная пропаведзь, дасягнула-б мэты, каб толькі ня гэты выпадак — гора старому яўрэю, гора!

— Яўрэі, — казаў рабін Калмановіч. — Вы ведаеце, што нас чакае? Нас чакае боскае пакараньне за грахі дзяцей нашых.

— Яўрэі, — доўжыў ён. — Хіба рускія забылі на бога? Не? Гэта толькі так, гэта толькі для людзей. А потым… потым… Прыдзецца нам адцурацца ад сваіх звычаяў, ад свайго бога!..

Стаіўшы дыханьне, стаялі яўрэі і слухалі рабіна Калмановіча, слухалі і бачылі на ягоным абліччы сьляды квапнай турботы. Разумелі гэтую турботу яўрэі і думалі, думалі, думалі.

Апошні раз гаварыў Калмановіч гэтае магічнае слова, у якое ўкладаў ён усё свае сілы — патос гора і пагрозы быў у гэтым слове, трагізм і маліцьвенны экстаз.

— Яўрэі!

І — абвёўшы вачыма сынагогу — рабін Калмановіч убачыў суседа, свайго сябра, першага райцу на жыцьцёвых горнасьцях — Нохіма. Убачыў і ўжо ня здолеў адарваць вачэй, ня здолеў гаварыць далей. А за рабінавым позіркам сьледам пайшлі позіркі ўсіх прысутных: рыжы Нохім, адтапырыўшы вялізную ніжнюю губу, сьцякаў нутраным рогатам.

— Нохімке, — забыўшыся на рытуал, прахрыпеў Калмановіч. — Нохімке!